Падтрымка мамы і дзіцяці, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз пагрозы

  • Гісторыя

Доўгі час я працавала ветэрынаркай у Менску. У лістападзе 2020 г. мяне і маю каляжанку асудзілі па артыкуле 23.34 за сумеснае фота ў асабістым профілі інстаграма з бчб сцягамі. Мы выплацілі штрафы, але на гэтым ціск не скончыўся.

Нашы рахункі заблакавалі. Праз пагрозы пазбаўлення волі многія сябры і знаёмыя былі вымушаны пакінуць краіну. На наступны год, у лістападзе 2021 маю сяброўку пасадзілі па крымінальнай справе за нашае сумеснае фота. Ні я, ні яна ўжо даўно не ўдзельнічалі ў пратэстным руху. Я стала моцна турбавацца аб уласным лёсе і лёсе майго дзіцяці, якое магло застацца без мамы.

Ужо другі месяц мая сяброўка знаходзіцца ў СІЗА. Стаў аказвацца ціск на нашых агульных сяброў, знаёмых і блізкіх. Надоечы забралі былую сужыцельку сяброўкі. Адчуваючы вялікую небяспеку, мы з дзіцем былі выушаныя экстрана выехаць з краіны. Цяпер маем патрэбу ў дапамозе для арэнды кватэры і куплі рэчаў першай неабходнасці.

Якая сума неабходна?

2200 € — арэнда кватэры на месяц, камунальныя плацяжы, харчаванне на дваіх, падрыхтоўка дзіцяці да школы, афармленне дакументаў.

:
€ 652
Збор завершаны. Сабрана: € 652