Падтрымка актывісткі, звольненай з працы па палітычных матывах

  • Гісторыя

Добры дзень, мяне клічуць Гурчонак Алена Васільеўна. Я прымала актыўны ўдзел у зборы подпісаў за С.Ціханоўскую, у правядзенні мітынгаў у яе падтрымку, была незалежным назіральнікам на выбарах, удзельнічала ў маршах пратэсту, выступала на мітынгу на «Нафтане». Двойчы прыцягвалася па артыкуле 23.34. У сакавіку была затрымана на 72 гадзіны і правяла іх у ІЧУ г. Полацка.

Цяпер беспадстаўна праходжу падазронай па крымінальнай справе ў Наваполацку і ​​сведкам па адной крымінальнай справе ў Наваполацку, па дзвюх крымінальных справах у Полацку (усюды кібербулінг). Да гэтага часу мяне перыядычна выклікаюць у Следчы камітэт, Пракуратуру, ГАУС, праводзяць ператрусы ў маёй кватэры. Я працавала выкладчыкам у каледжы, з'яўляюся выдатнікам адукацыі (30 гадоў бездакорнага стажу). Але кантракт са мной не працягнуты з прычыны маёй «палітычнай нядобранадзейнасці». Я прашу ў Вас дапамогі, бо хуткім часам знайсьці працу ў нашым рэгіёне я не змагу.

Якая сума неабходна?

1545 € — Выдаткі на жыццё: харчаванне, камунальныя плацяжы, лекі; на маім утрыманні знаходзіцца бацька-пенсіянер, дачка-навучэнка; названай сумы павінна хапіць на паўгода.

:
€ 984
Збор завершаны. Сабрана: € 984