Шматдзетная маці не можа аплаціць штраф па 24.23

  • Гісторыя

Мне далёка не 18 гадоў, у мяне трое дзяцей, я гадую іх у каханні да Беларусі і не хачу, каб яны ў будучыні жылі ў клетцы-турме, у якую ператвараецца наша краіна.

Фальсіфікацыя выбараў, гвалт пасля іх, жахлівая несправядлівасць і адсутнасць законнасці ў краіне не дазволіла мне сядзець дома і глядзець на фэйкі па тэлевізары. Я актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю — за сябе, за дзяцей, за тых, хто арыштаваны і за нават за тых, хто баяўся выйсці на вуліцу і паказаць вікторыю ✌️.

За ўдзел у мірным мерапрыемстве я атрымала настолькі буйны штраф, што зараз з жахам уяўляю, як сабраць грошы на яго аплату. На жаль, я не магу расказаць падрабязнасці, бо гэта была гучная гісторыя, мяне хутка знойдуць і могуць пазбавіць аднаго з няшмат, што ў мяне засталося – матчыных правоў.

Я схіляю галаву перад усімі беларусамі, якія ў цяжкія гадзіны дапамагаюць сваім суайчыннікам і буду ўдзячна кожнаму, хто зможа мне дапамагчы з аплатай штрафу.
Ні я, ні мае дзеці не ўпакорымся з тым, што на вуліцах роднай Беларусі працягваецца гвалт і беларусы глядзяць на неба праз пруты кратаў. Мы памятаем: беларус беларусу беларус.
Дзякуй.

Якая сума неабходна?

1 630 € – Аплата штрафу.

:
€ 65
Збор завершаны. Сабрана: € 65