Мая гісторыя ідэнтычная кожнаму годнаму беларусу. З траўня 2020 года я пачаў наведваць ланцугі салідарнасці, быў валанцёрам па зборы подпісаў кандыдатаў у прэзідэнты. Быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта. Актыўна наведваў мітынгі. Перажыў суды і штрафы.
Пазней я быў затрыманы на трое сутак у межах крымінальнай справы за паклёп на супрацоўніка міліцыі. Гэта паслужыла наступнаму звальненню мяне і маёй жонкі з працы. Праз некалькі месяцаў я быў затрыманы па крымінальнай справе і змешчаны ў СІЗА. Праваабаронцы прысвоілі мне статус палітвязня. Цяпер наша сям'я знаходзіцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, таму мы просім аб дапамозе.
Якая сума неабходна?
1500 € — матэрыяльная падтрымка сям'і; купля прадуктаў і адзення на час, пакуль не знойдзецца праца.