Сяргей Філіпаў вельмі вядомы сярод мастакоў, музыкаў і рэкламістаў.
25 сакавіка быў першы цёплы дзень.
Звычайна ў цёплыя дні Сяргей з жонкай Галінай сустракаецца з сябрамі на лавачках у парку ля цырка па пятніцах.
Вось і 25 сакавіка сустрэліся
Праз гадзіну пасля доўгачаканай сустрэчы, прама па траўніку пад'ехалі два бусікі ў якія і загрузілі ўсю кампанію.
Ніякай сімволікі, ні прамоў, ні заклікаў ніхто не выказваў. Проста сабраліся даўнія сябры, у асноўнай масе пенсіянеры. Але ўладам гэта не спадабалася.
Далей па этапе Цэнтральнае Роўд, Акрэсціна, суд, вынясенне прысуду .
Сяргею і Галіне далі штраф па 85 базавых, пасля трох сутак знаходжання на Акрэсціна.
Пра гэта можна прачытаць у Сяргея Філіпава на старонцы ў фэйсбуку, гэтак жа як і бліжэй пазнаёміцца з ім.
Якая сума неабходна?
1700 € — матэрыяльная падтрымка сям'і пенсіянераў, пасля аплаты двух штрафаў.