З 2020, будучы студэнткай, з самай першай хвалі працавала ў кавідзе. Заўсёды не хапала сродкаў абароны, людзі паміралі, а нам нельга было пра гэта казаць. Я не магла маўчаць, старалася дзяліцца інфармацыяй з людзьмі, разумела, адкуль ногі растуць, бачыла, як медыкаў пазбаўляюць будучыні.
Напярэдадні выбараў я была незалежнай назіральніцай (спрабавала ёй стаць). Распаўсюджвала ўлёткі, размаўляла з людзьмі. У дзень выбараў была выгнаная з пастарунку міліцыянтам. Пасля 9 жніўня штодзень удзельнічала ва ўсіх акцыях пратэсту, медыцынскіх і агульных. Дапамагала людзям, якія пацярпелі ад гвалту. Была злёгку збітая АМАПам, на шчасце ўдалося ўцячы.
Пасля ўсяго я неаднаразова падвяргалася ціску з боку начальства. Пагрозы мне, маёй кар'еры і маёй сям'і. Вымушана была звольніцца і змяніць працу. 8.12.22, амаль праз 2 гады, па мяне прыйшоў ГУБАЗ і АМАП і прад'явілі абвінавачанне ў абразе Лукашэнкі, тэрарызме і ўдзел у мітынгах.
Я змагла пакінуць тэрыторыю Беларусі. Рашэнне прымалася за хвіліны. Цяпер я ў Польшчы, ў мяне з сабой няма нічога з рэчаў, адзення і грошай. Для далейшай легалізацыі і нармалізацыі жыцця я маю патрэбу ў дапамозе. Буду ўдзячная за салідарнасць.
Якая сума неабходна?
1030 € — адзенне; падаўжэнне страхоўкі; арэнда жылля на першы месяц; афармленне неабходных дакументаў.