Палітвязню, які выйшаў з турмы, патрэбна фінансавая дапамога

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Вітаю, беларусы і неабыякаваыя!
Як і кожны сумленны беларус, усё жыццё я разумеў, што за долю і волю трэба змагацца. 

Напэўна, браце-беларус, мы стаялі з табой побач на Плошчы снежні 2010 года і мерзлі, спадзяючыся на лепшае. Напэўна з табою, браце-беларус, мы разам стаялі побач на акцыі «Стоп Бензін» у 2011 годзе і на маўклівых акцыях пратэсту. Хутчэй за ўсё мы заўсёды набывалі рэчы ў тых самых крамах з беларускай сымболікай, а таксама захапляліся прэм'ерамі ў Купалаўскім тэатры. Разам пісалі лісты Пальчысу, калі Джона Сільвера затрымалі першы раз (Эдуард Пальчыс, нік у сацсетках Джон Сільвер – вядомы палітычны блогер і грамадскі дзеяч, які цяпер прызнаны палітвязнем і адбывае тэрмін 13 гадоў – заўвага BYSOL), радаваліся за палітвязняў якія выходзілі ў 2013-2014 гадах.

І мы з табой разам стаялі на пратэстах у 2020 года. Спадзяваліся на лепшае, верылі што наш сцяг Перамогі будзе на кожнай плошчы нашага прыгожага Менску. Нам разам с табой было балюча, калі не атрымалася. Нам было балюча, калі пачалі гінуць лепшыя людзі нашай краіны. Калі турмы праглынулі святло нацыі.  Мы разам з табой дапамагалі братняму народу, калі звар'яцелыя дыктатары пацягнулі за сабой на ты свет тысячы людзей. І мы былі разам з табой, калі ў 2022 годзе турма забрала ў мяне паўтары гады жыцця.

Мне ўсё ж такі пашчасціла, і ў гэнай беларускай рулетцы я атрымаў толькі паўтары гады зняволення. Паўтары гады пакутаў для маё сям'і, неабыякавых да мяне людзей. Пратрымаўшыся, адразу пасля вызвалення з жонкай вырашылі пакінуць краіну, каб гэтыя паўтары гады не ператварыліся ў нешта больш страшнае.

Нажаль, пакуль сядзеў, большая частка зберажэнняў была выдаткавана на адвакатаў і перадачы. Пасля пераезду ў ЕС вымушаны пачынаць усё з пачатку. Трэба час каб троху прывясці нэрвы ў нармальны стан, вярнуць прафесійныя навыкі і потым адшукаць працу, каб зноў мець магчымасць працаваць і далей дапамагць людзям. 

Жыве Беларусь!

Сума збору:

€2500

Запланаваныя 2500 еўра я планую выдаткаваць наступным чынам:
€1400 – жыллё на два месяцы
€600 – прадукты і штодзённыя расходы на сям'ю
€300 – купіць тэлефон, які забралі міліцыянты
€200 – медычная страхоўка на два месяцы

:
€ 2 669
Збор завершаны. Сабрана: € 2 669