Збор у падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath

  • Гісторыя

Добры дзень! Нас завуць Уладзімір і Надзея. Мы артысты і заснавальнікі гурта Irdorath. Неабыякавыя беларусы. Былыя палітвязні.

У 2020 годзе мы прынялі ўдзел у мірных пратэстах супраць гвалту і беззаконня ў нашай краіне граючы музыку на дудах, падтрымліваючы і натхняючы беларусаў. Удзельнічалі ў «дваровых канцэртах» і ў вулічных маршах. Запісвалі трэкі, якія прысвячалі нашым смелым жанчынам і ўсяму беларускаму народу (https://youtu.be/ycB9RRQDtKc).

У жніўні 2021 года падчас святкавання дня нараджэння Надзеі былі затрыманыя ўзброенай групай захопу. Было арыштавана 16 чалавек. Частку людзей асудзілі па адміністрацыйным артыкуле за непадпарадкаванне міліцыі, а мы сталі фігурантамі крымінальнай справы па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Сумеснымі заявамі праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, мы былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Нас разлучылі і далі па 2 гады пазбаўлення волі кожнаму. Прычына — удзел у пратэстах, у тым ліку выкананне на дудах песні «Перамен» падчас маршаў.
https://youtu.be/fisg_MC98n4

Пасля вызвалення нам незаконна забаранілі выезд з краіны, але пры дапамозе BYSOL мы змаглі з'ехаць з Беларусі. Рэжыму не ўдалося нас зламаць, і мы хочам далей працягваць займацца мастацтвам, падтрымліваючы і натхняючы беларусаў.

Цяпер мы ў бяспецы, але маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы.
За час, што мы былі ў калоніі, наша творчасць дзякуючы вам не была забытая. І мы маем намер працягнуць сваю справу, як толькі зноў адчуем глебу пад нагамі.

Сума збору:

€10500 Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў.

:
€ 8 522
Збор завершаны. Сабрана: € 8 522