Дапамога сям'і, ў якой бацьку і мужа асудзілі на 7,5 гадоў зняволення

  • Гісторыя

Мой муж — добры, справядлівы і сумленны чалавек. Шмат гадоў сумленна і годна праслужыў на дзяржаўнай службе.

Мой муж быў каардынатарам ініцыятыўнай групы штаба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты 2020 года. Ідучы ў перадвыбарчую кампанію, ён верыў, што мы, сумленныя людзі, зможам пераламаць рэжым. Як многія з нас, ён не можа бяздзейна глядзець на незаконнае самаўпраўства прадстаўнікоў улады, да гэтага часу верыць, што праўда пераможа, а асабліва — калі за яе змагацца. Таксама, як ён, мы жывем надзеяй, што хутка ўсё зменіцца да лепшага.

Майго мужа затрымалі дома ў чэрвені 2020 года. Ператрус, арышт на вачах у дачкі да позняй ночы, следства, зноў ператрусы, паперы на працу, і вось я ўжо ў спісе «нядобранадзейных». З боку адміністрацыі школы ажыццяўляецца цкаванне нашай дачкі.

Але і мужу не салодка: перакідванне з камеры ў камеру, падстаўныя ўгаворваюць прызнацца ці падставіць іншых, хуткая дапамога ў СІЗА і рэанімацыя медыкамі, праблемы са здароўем, без спатканняў і зносін з сям'ёй.

Суд па сфабрыкаваным абвінавачанні скараў мужа да працяглага тэрміну зняволення на 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму і выплаты штрафу, нібыта за «панесеныя выдаткі і маральную шкоду».

Але і на гэтым нічога не скончылася. Суды, але ўжо грамадзянскія, і зноў трэба адстойваць сваю праўду ў неправавой дзяржаве. Бацьку мужа мясцовыя ўлады вынеслі рашэнне аб зносе яго адзінага жылля, ды папросту выкінулі яго на вуліцу, парушаючы артыкулы Канстытуцыі, ў разрэз Указам, і толькі таму, што сын «не з тымі звязаўся», ды яшчэ і пагражаюць забраць зямлю. І зноў усё бескарысна, але мы не здаемся, мы пішам запыты, мы падаем на абскарджанне, нават хаця б для таго, каб нам потым не сказалі: «А чаго вы маўчалі?».
Дачка разам з татам вельмі любілі гатаваць бліны і катацца на веласіпедзе, але цяпер яна пазбаўлена блізкага і роднага чалавека. Што зрабіла дзіця, ў чым яно правінілася, чаму яно павінна пакутаваць?

Пасля падзеяў 2020 года наша сям'я (я і дачка) засталіся без яго падтрымкі на 7,5 гадоў. Пастаянны маральны ціск з боку дзяржавы, недахоп сродкаў на існаванне. Мы просім аб дапамозе, каб пагасіць судовыя спагнанні, выдаткі на адвакатаў, а таксама для таго, каб сабраць прадуктовую і медыцынскую перадачы для мужа, хоць неяк падтрымаць яго. На жаль, фінансавая сітуацыя у краіне і свеце толькі пагаршае сітуацыю і ўтрымліваць сям'ю і мужа робіцца з кожным днём цяжэй. Ад шчырага сэрца дзякуем за кожны водгук.

Якая сума неабходна?

1550 € — пагасіць судовыя спагнанні; выдаткі на адвакатаў; сабраць прадуктовую і медыцынскую перадачы для мужа

:
€ 1 589
Збор завершаны. Сабрана: € 1 589