Сям'і асуджанага на 9 гадоў Сяргею Сікорскаму патрэбна дапамога

  • Гісторыя

Наша гісторыя пачалася 07.09.2020. Раніцай выязджаючы на ​​працу каля пад'езда мяне затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ, а майго мужа дома. Затрымалі нас па арт.293 ч.3, а потым перакваліфікавалі па ч.2 арт.293. Звязана нашае затрыманне з падзеямі 11.08.2020 на пр. Дзяржынскага.

Мы часта вечарамі з мужам шпацыравалі і ў гэты вечар таксама. Калі мы перасеклі пр.Любімава мы ўбачылі, што да прыпынку пад'ехаў аўтобус з супрацоўнікамі міліцыі і яны пачалі збіваць людзей. Там было шмат моладзі. Мой муж хацеў дапамагчы маладым хлопцам, якіх збівалі. Ён пабег у бок прыпынку, але аўтобус з супрацоўнікамі ўжо пачаў ад'язджаць. у аўтобус паляцелі камяні.

Мой муж паспеў толькі стукнуць па заднім шкле, якое было ўжо пашкоджана і шкло рассыпалася. Пасля нашага затрымання нас змясцілі на Акрэсціна. Мяне праз трое сутак адпусцілі, але яшчэ некалькі месяцаў я была ў якасці падазронай.

Майго мужа перавялі ў СІЗА-1. Цяпер ён знаходзіцца ў ВК-15 і адбывае пакаранне 9 гадоў і штраф 300 б.в. У мяне пасля гэтага пачаліся праблемы з пошукам працы, т.я. ніхто не хацеў браць з маім статутам. Цяпер я знаходжуся ў пошуку працы. У нас ёсць дачка 4 гады і нам вельмі патрэбна дапамога.

Якая сума неабходна?

1650 € — Аплата здымнай кватэры, адзенне і харчаванне для дзіцяці.

:
€ 481
Збор завершаны. Сабрана: € 481