Дапамога сям'і палітвязня

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2020 годзе я пачаў прымаць актыўны ўдзел у пратэстах. Пасля гэтага быў асуджаны да 1,5 гады з накіраваннем у ВУАТ па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). На дадзены момант адбываю пакаранне ў ВУАТ, але і тут на нас ціснуць з боку адміністрацыі. Палітвязням даюць працу самую нізкаплатную і «брудную». Так як у сям'і я быў асноўнай крыніцай даходаў і мог забяспечыць жонку з двума дзецьмі, то цяпер я гэтага не магу рабіць, а жонка не ў сіле забяспечыць дзяцей — аплаціць школу і садок, камунальныя паслугі і г.д. Праз гэтага ўжо назбіраліся вялізныя запазычанасці.

Я вырашыў звярнуцца па дапамогу да ўсіх неабыякавых людзей. Будзем усім удзячныя за дапамогу.

Якая сума неабходна?

2060 € — рэчы першай неабходнасці, грашовыя пазыкі, аплата камунальных і навучанне дзяцей. 

:
€ 951
Збор завершаны. Сабрана: € 951