Дапамога сям'і былога палітвязня

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мы жылі шчаслівай сям'ёй. У нас было чатыры дачкі. І 18-га траўня нарадзілася наша пятая малютка. Жонка перанесла складаную аперацыю і клінічную смерць. Лекары сказалі, каб я быў побач і не хваляваў яе, падтрымліваў, але суддзя ведае нашу сям'ю і ўсімі спосабамі спрабаваў цягнуць час выраку. Мне далі магчымасць забраць жонку з радзільні.

Я нават паспеў правесці першае купанне малой. 2-га чэрвеня мы праводзілі вечар у сямейным коле і я казаў дзецям, што, магчыма, заўтра не вярнуся. Дзеці (як і мы) верылі, што ўсё будзе добра. 3-га чэрвеня раніцай я з'ехаў. Мне надзелі кайданкі. Я пакінуў жонку і дзяцей адных. Вы нават не ўяўляеце, што рабілася і робіцца цяпер на душы.

Я адчуваю сябе здраднікам. Здраднікам сваёй сям'і. Але жонка не зламалася. Яна выхоўвала нашых дзяцей, падтрымлівала мяне. Так, давялося лезці ў даўгі і крэдыты. Але яна мяне дачакалася. Цяпер я без працы. Жывем за кошт жонкі. Сума грошай, якую яна патраціла і ў якой маем патрэбу гэта толькі тая, каб перакрыць усе даўгі і пачаць жыццё з нуля.

І што б не здарылася, наша сям'я будзе самай шчаслівай, а на іншае мы не згодны.

Якая сума неабходна?

3815 € — Запазычанасць па крэдыце, даўгі на лекаванне пасля аперацыі, лекі, якія прывозілі з Еўропы.

:
€ 675
Збор завершаны. Сабрана: € 675