Мой брат з'яўляецца адным з сяброў BYPOL – арганізацыі былых сілавікоў Беларусі, якія змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі, які незаконна захапіў уладу пасля фальсіфікацыі выбараў у жніўні 2020 года. Мой брат прызнаны тэрарыстам і ў дачыненні да яго КДБ узбудзіла мноства крымінальных спраў. Я таксама лічу, што Лукашэнка фальсіфікаваў выбары і незаконна захапіў уладу.
Са жніўня 2020г. да канца года я некалькі разоў браў удзел у акцыях пратэсту, таксама быў на пахаванні забітага ўладамі Тарайкоўскага. У сацыяльных сетках я не хаваў свае погляды. Я пражываў з сям'ёй: жонка і двое малалетніх дзяцей, у сваёй кватэры ў Менску. 15 траўня 2021г. у 7.00 раніцы нехта патэлефанаваў у дзверы і сказаў, што гэта міліцыя. Я адчыніў дзверы. Там знаходзілася каля 15 чалавек у цёмным адзенні з балаклавамі на тварах у цывільным адзенні са зброяй. Яны груба ўварваліся ў кватэру. Адмовіліся паказаць пасведчанні.
Сказалі, што гэта помста мне за брата і зараз яны прыцягнуць мяне да крымінальнай адказнасці, а зараз правядуць ператрус. Мне паказалі пастанову аб правядзенні ператрусу ад імя КДБ. Падчас вобыску яны перавярнулі ўсю кватэру, рэчы выкідвалі на падлогу, пераварочвалі мэблю, напалохалі маіх дзяцей. Падчас вобыску канфіскавалі 1100 долараў ЗША, мабільныя тэлефоны мой і жонкі, ноўтбук, жорсткія дыскі, банкаўскія карты, таксама забралі аўтамабіль і дакументы на яго, сказалі, што правераць на прадмет падробкі дакументаў і перабіцця нумара кузава. Пратаколы ператрусу мне не далі, сказалі, што трэба прыйсці ў будынак КДБ па вул. Камсамольская, назваць паставому нумар крымінальнай справы і мяне сустрэне следчы.
Пасля ператрусу яны запатрабавалі паехаць з імі для ператрусу на кватэрах брата. Яны выламалі дзверы ў кватэры і з дапамогай перфаратараў, молатаў і сякер разбілі ўсё, што было ўнутры: мэблю, сцены, плітку. Забралі ўсё, што адносілася да службы ў міліцыі.
Я быў у шоку ад здарэння і 2 ночы дома не начаваў, бо гэтыя людзі паведамілі, што неўзабаве прыйдуць за мной з жонкай, а дзяцей адправяць у прытулак.
Я пазычыў грошай у знаёмых, купіў квіткі на самалёт і вылецеў спачатку адзін у Украіну. На наступны дзень да мяне далучылася жонка і дзеці. Мы кінулі ўсю маёмасьць у Беларусі і вырашылі бегчы, бо я зразумеў, што мяне «пасадзяць», хаця ніякіх злачынстваў я не ўчыняў. Таксама супрацоўнікі пры праглядзе майго пашпарта ўбачылі чэшскую візу, падрапалі яе і нечым намачылі пашпарт, каб я не змог пакінуць Беларусь.
У Кіеве разам з сям'ёй мы атрымалі гуманітарныя польскія візы і прыехалі ў Варшаву. 20 чэрвеня я з'ехаў працаваць у Чэхію. Жонку з дзецьмі не пускаюць да мяне (візу можна зрабіць толькі на тэрыторыі Беларусі, куды вяртацца немагчыма). Майго заробку ледзь хапае на харчаваньне і маё пражываньне ў інтэрнаце ў Чэхіі. У сапраўдны момант у жонкі няма працы, а жыве яна з дзецьмі ў Польшчы ў знаёмых, грошай на арэнду кватэры няма.
Якая сума неабходна?
3100 € — арэнда кватэры на 6 месяцаў.