Пасля выбараў 2020 года мы з мамай актыўна ўдзельнічалі ў маршах пратэсту і выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю. Мяне неаднаразова забіралі, складалі пратаколы, саджалі на суткі, давалі штрафы. Я была звольненая з працы ў Беларусі, аднак пасьля звальненьня пачала яшчэ больш актыўна ўдзельнічаць у розных грамадзянскіх ініцыятывах. Мама стала хадзіла пісаць скаргі ва ўсе інстанцыі пасля маіх затрыманняў.
У 2021 годзе мяне выклікалі ў якасці сведкі па крымінальных справах «Надпісы». Крыху пазней супраць мяне спрабавалі сфабрыкаваць справу па наркотыках. У маёй хаце адбываўся ператрус, але мяне не было дома ў той момант. Супрацоўнікі ўварваліся ў хату, напалі на маці, пашкодзілі ёй плячо, закавалі ў кайданкі. Пазней адвезлі ў РАУС, склалі два адміністрацыйныя пратаколы на маці. Адразу ж адбыўся суд, маці прызналі вінаватай і далі штраф. Пасля выхаду з суда яе затрымаў следчы камітэт па крымінальнай справе па арт. 364 і забралі на 72 гадзіны. Пазней яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Было доўгае разбіральніцтва і суды. Я праходзіла сведкай па яе справе.
У траўні актыўна пачаліся суды. 9 траўня мяне пасадзілі на 20 сутак. Выйшаўшы з ІЧУ, мне паведамілі, што маці прысудзілі тры гады «хіміі» і ёй давялося пакінуць краіну. Пазней мне таксама давялося пакінуць сваю краіну.
Цяпер мы разам знаходзімся ва Украіне. Пасля пачатку вайны засталіся без працы і сродкаў на існаванне. На дадзены момант праходзім лекаванне. У мамы абвастрыліся болі ў плячы і спіне пасля затрыманняў, а я праходжу лекаванне па сваёй інваліднасці.
Якая сума неабходна?
1000 € — доўг за кватэру за тры месяцы; лекі для гарманальнай тэрапіі на 6 месяцаў; бытавыя выдаткі (ежа, тэлефонныя паслугі, грошы на праезд да лекараў падчас лекавання).