Дапамога сям'і палітвязня адаптавацца ў эміграцыі

  • Гісторыя

Дарагія сябры!

Мяне завуць *****. Я жонка палітвязня і маці дваіх дзяцей, адзін з якіх мае інваліднасць і мае патрэбу ў пастаянным лячэнні. На жаль, праз небяспеку для нашай сям'і я не магу назваць свайго сапраўднага імя. Аднак я вымушаная звярнуцца да вас па дапамогу, бо наша сітуацыя патрабуе неадкладнай падтрымкі.

Пасля таго, як майго мужа, які быў карміцелем нашай сям'і, скаралі на вялікі тэрмін, наша жыццё ператварылася ў барацьбу за выжыванне. Мы звярнуліся ў INeedHelp па прадуктовую дапамогу, і паўгода таму на мяне завялі справу аб садзейнічанні экстрэмізму. Наша сям'я апынулася пад пастаянным кантролем пракуратуры, школы і Следчага камітэта, што зрабіла наша жыццё невыносным. Мы былі вымушаныя пакінуць краіну і з'ехаць у Польшчу, дзе пачалі жыццё з нуля.

Цяпер мы маем вострую патрэбу ў дапамозе для таго, каб зняць кватэру і забяспечыць нашу сям'ю самым неабходным — прадуктамі і адзеннем на першы час. Для гэтага мы хочам сабраць €3000. Гэтыя сродкі дазволяць нам пратрымацца, пакуль я буду ўладкоўваць дзіця ва ўстанову, дзе яно атрымае неабходны дагляд, і я пачну зарабляць сама.

Са шчырай падзякай,
*****

Сума збору

€3300

€1800 – плата за кватэру на 2-3 месяцы + заклад
€1500 – прадукты і адзенне на першы час

:
€ 3 613
Збор завершаны. Сабрана: € 3 613