Дапамога сям'і, якую разбурыў рэжым

  • Гісторыя

Падзеі 2020 года змянілі маё меркаванне аб неверагодных людзях у Беларусі. Я зразумеў, што мы можам быць вялікай сям'ёй! Аднак, на жаль, сярод беларусаў ёсць тыя, хто гатовы разбураць лёсы іншых людзей. Так і адбылося з маёй сям'ёй: калі я спаў, да мяне ў дом уварваліся, зламаўшы ўваходныя дзверы. Спачатку я нічога не змог зразумець, мяне ўдарылі па нагах і я зваліўся на падлогу. Яны ўварваліся ў мой дом са словамі, што «я — злачынец і радыкал, які праходзіў забароненыя апытанні і быў падпісаны на забароненыя каналы». Усю тэхніку канфіскавалі. Маю кватэру разграмілі, і, знайшоўшы нацыянальную сімволіку — былі вельмі «рады». Нават складана злічыць, колькі абраз ішло ў адрас маёй сям'і.

Калі справа дайшла да пароля ад майго тэлефона, — я адмовіўся штосьці казаць, пасля чаго атрымаў некалькі ўдараў і зваліўся. Ачуняў ўжо на падлозе ў лужыне сваёй крыві. Не памятаю, колькі яшчэ было ўдараў і як я апынуўся на допыце, дзе працягваліся прыніжэнні ў мой бок. Памятаю толькі, як прасіў выклікаць хуткую, але ўсе мае просьбы ігнараваліся. Гвалт спыніўся толькі тады, калі я страціў прытомнасць і апынуўся ў шпіталі з падазрэннем на інсульт.

Далей пайшлі незваротныя працэсы: на мяне завялі крымінальную справу, пагражалі расправай мае блізкім і родным. Яны да гэтага часу спрабуюць разбурыць і зламаць мне жыццё, падштурхнуць мяне да самагубства (схлушу, калі скажу, што мяне не наведвалі такія думкі).

У кожным з нас ёсць сілы змагацца, ісці да канца! Я перайшоў праз свой страх і пачаў змагацца! Я экстрана вывез сябе і блізкіх мне людзей, аднак усіх выратаваць не атрымалася. Аднаго роднага мне чалавека гэтыя нелюдзі трымаюць у турме ў якасці закладніка. Натуральна, паступаюць пагрозы і ў мой адрас.

Якая сума неабходна?

2020 € — аднаўленне скрадзеных дакументаў; юрыдычныя і адвакацкія паслугі; пераезд у бяспечнае месца; купля адзення і абутку.

:
€ 781
Збор завершаны. Сабрана: € 781