Дапамога сям'і лекараў

  • Гісторыя

З моманту выбараў удзельнічалі з мужам ва ўсіх маршах, дапамагалі пацярпелым, аказваючы дапамогу медыкаментамі. Падвозілі пацярпелых у бальніцы, не прапускалі ніводны марш. А 17.05.21 усклалі кветкі ў месцы загінулага Аляксандра Тарайкоўскага, дзе і былі затрыманыя.

Потым суд. Мужу суткі, а мне штраф. Пасля суда дагэтуль не дае спакою з РУУС, адзін міліцыянт палохае, што забяруць дзіця і «мы з табой яшчэ сустрэнемся не раз». Зваць яго Максім Дзмітрыевіч.

Паперы пасля суда прыйшлі на працу і 24 чэрвеня была звольненая з паліклінікі. Таксама выклікае ўчастковы ў РУУС нібыта для размовы. Ісці туды не збіраюся, бо ведаю, чым гэта можа скончыцца. Дзіця адвезла да бабулі, каб з ім нічога не здарылася. Цяпер нам трэба сабраць дзіця ў школу. Купіць усе неабходныя канцтавары.

Якая сума неабходна?

824 € — На пагашэнне другой паловы штрафу і збор дзіцяці ў школу.

:
€ 833
Збор завершаны. Сабрана: € 833