Дапамога сем'ям актывістаў, асуджаных па справе «Буслы ляцяць»

  • Гісторыя

28 верасня 2022 года Менскі гарадскі суд абвясціў выракі па гучнай справе «Буслы ляцяць». Андрэй Будай атрымаў 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічыняў. Аляксей Гамеза — 14,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь. Аляксей Іванісаў — 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь. Аляксандр Сідарэнка — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічынь. Мікалай Бібліс — 8,6 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых велічынь.
У агульнай суме асуджаныя на 60 гадоў і 2100 базавых велічынь. Цяпер яны знаходзяцца ў папраўчых калоніях.

Праз грамадзянскую пазіцыю хлопцаў і наступных рэпрэсій некалькі сем'яў пазбавіліся не толькі фінансавай падтрымкі, але і любімых бацькоў, мужоў і сыноў. Сваё дзіця адзін з незаконна асуджаных яшчэ не паспеў убачыць, бо яно нарадзілася ўжо падчас зняволення. Трое дзяцей з нецярпеннем чакаюць вяртання свайго таты. Яшчэ двое дзяцей не чулі і не бачылі сваіх бацькаў ужо больш за 500 дзён.

Цяпер сем'і ўсяляк падтрымліваюць хлапцоў, але не заўсёды хапае сродкаў для таго, каб дапамагчы ім і сабе адначасова. Востра стаіць пытанне канфіскацыі ўсёй арыштаванай маёмасці ў выпадку нясплаты штрафаў.

Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму неабыякаваму чалавеку за салідарнасць і падтрымку сем'яў на гэтым жыццёвым этапе.

Якая сума неабходна?

2 600 € — аплата рэчавых перадач; прадуктовых пасылак і асабістыя патрэбы сем'яў (520 € для кожнай сям'і).

:
€ 2 608
Збор завершаны. Сабрана: € 2 608