Экс-палітзняволеная просіць дапамогі для пажылых бацькоў, якія аказаліся закладнікамі ў Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

«Я сама пакараная на некалькі год абмежавання волі, але мне ўдалося з'ехаць з Беларусі ў бяспечную краіну. Аднак дома засталіся мае бацькі.

Пасля ад'езду дзяўчыны рэпрэсіі абрынуліся на бацькоў, што засталіся дома: ім прад'явілі абсурдныя абвінавачанні і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (так званая «хатняя хімія»).

«Праз працяглы стрэс і пераслед у мамы сур'ёзна пагоршылася здароўе: яна перанесла некалькі інсультаў і практычна страціла магчымасць самастойна перасоўвацца», – удакладняе Настасся.

Ейны бацька таксама неаднаразова падвяргаўся адміністрацыйным арыштам і адчувае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

«Самае страшнае – усведамляць, што мае самыя блізкія людзі расплачваюцца за маю прагу да волі. Яны цяжка хворыя, і ў іх няма сіл змагацца без дапамогі», – дзеліцца беларуска.

Бацькам неабходныя спецыяльныя сродкі рэабілітацыі: вазок, абсталяванне для перамяшчэння па хаце, лекі і рэгулярная фізіятэрапія. Самастойна аплаціць гэта яны не могуць, а Настасся не можа прыехаць і дапамагчы асабіста праз пагрозы новага крымінальнага пераследу.

«Я ніколі не думала, што дажыву да моманту, калі не змагу проста быць побач з бацькамі, калі ім так дрэнна», – прызнаецца дзяўчына.

Беларуска вымушана прасіць дапамогі ананімна, паколькі адкрыта казаць пра сітуацыю небяспечна – гэта можа нашкодзіць ейным бацькам яшчэ больш.

Сума збору
€4000

€1500 – вазок
€2000 – устаноўка безбар'ернага абсталявання ў доме
€500 – лекі і фізіятэрапія

Сабрана:
€ 82 з 4 000