Мяне завуць Дзяніс, я з Менску. У вулічных акцыях удзельнічаў задоўга да жніўня 2020 года, але менавіта тыя падзеі сталі для мяне паваротнымі. Я з першых дзён далучыўся да пратэстаў: хадзіў на нядзельныя маршы, удзельнічаў у маршах пенсіянераў, а таксама каардынаваў акцыі ў сваім мікрараёне. Пазней, калі вулічная актыўнасць стала небяспечнай, пераключыўся на дапамогу палітвязням – адпраўляў пасылкі, лісты, рабіў пераказы.
З 2021 па 2023 год мяне двойчы затрымлівалі і адпраўлялі на «суткі», а ў сакавіку 2023 года распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паўгода я правёў у следчым ізалятары. Фізічна і псіхалагічна гэта былі цяжкія месяцы, але, нягледзячы на ўсё, я ведаў, за што змагаюся, і трымаўся.
У жніўні 2023 года, пасля вызвалення, я зразумеў, што далей будзе толькі горш, і заставацца ў Беларусі мне проста немагчыма, таму з'ехаў практычна адразу пасля вызвалення. З таго часу знаходжуся ў эміграцыі, чакаю рашэння аб палітычным прытулку.
Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, мне ўдалося ўладкавацца на працу. Усё ішло добра, але кампанія перастала існаваць і працы не стала. Я ўпарта шукаў новае месца, і толькі ў канцы красавіка мне ўдалося працаўладкавацца. Але за час без працы я апынуўся ў поўнай фінансавай яме: у мяне няма грошай ні на жытло, ні на ежу, ні на базавыя бытавыя рэчы.
Я прашу дапамогі толькі ў гэты крытычны момант. Цяпер, калі праца ёсць, стане лягчэй і я змагу плаціць за ўсё сам. Але ў моманце я вельмі маю патрэбу ў вашай падтрымцы і дапамогі, каб не апынуцца на вуліцы.
Сума збору
€2000
€1000 – арэнда жылля 2 месяцы
€345 – аплата камунальных паслуг
€655 – харчаванне, бытавыя выдаткі, мабільная сувязь