Былы палітвязень, які перажыў катаванні і пяць месяцаў у СІЗА, просіць дапамогі, каб выжыць у эміграцыі

  • Гісторыя

У 2020 годзе Мікалай* актыўна ўдзельнічаў у пратэстах. Праз два гады, летам 2022-га, па яго прыйшлі сілавікі. «Я не ведаю, хто на мяне данёс – магчыма, адзін знаёмы, якога затрымалі паўгодам раней, альбо сілавікі знайшлі ў архіве Instagram фатаграфіі, дзе я з БЧБ-сцягам, паказваю палец мянтам і перакрываю дарогі», – мяркуе ён.

Спачатку хлопца арыштавалі на 15 сутак за рэпост у TikTok, потым прад'явілі абвінавачанне паводле крымінальнага артыкула.

«Пасля гэтых сутак мяне адвезлі ў ГУБАЗіК, там збівалі, аблівалі вадой, скакалі нагамі па спіне, – распавядае экс-палітвязень. – Пасля прад'явілі абвінавачанне і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там я правёў некалькі дзён, затым — адразу ў Жодзіна. Ахоўнікі любілі там памахаць дубінкамі, асабліва калі вадзілі нас да адваката і назад. Пяць месяцаў у СІЗА, і ў снежні 2022 года – суд».

Мікалаю далі два з паловай гады «хатняй хіміі», але пракурор падаў пратэст, патрабуючы замяніць пакаранне на пазбаўленне волі. Тады хлопец вырашыў уцячы з краіны. «Я не чакаў, пакуль яны зменяць прысуд. У студзені 2023 года я ўжо быў у Літве», – узгадвае ён.

У Літве беларус атрымаў статус уцекача, але з працай не складалася – трапіліся непрыстойныя працадаўцы, умовы працы былі невыноснымі. «Мяне ашуквалі на будоўлях, на заводах, дзе толькі ні быў – нічога не атрымлівалася». У лютым 2025 года ён з'ехаў у Польшчу, дзе цяпер спрабуе ўладкавацца, але сродкаў практычна не засталося.

Цяпер Мікалай збірае грошы на тое, каб арандаваць на 2 месяцы жыллё, пакуль ён пачынае працаваць, а таксама купіць рэчы першай неабходнасці і вярнуць даўгі, якія засталіся пасля вымушаных пераездаў. Для гэтага яму неабходна 1580 еўра. З іх 800 пойдзе на арэнду жылля, 500 – выдаткі на адзенне і харчаванне і 280 еўра — на вяртанне даўгоў, якія назапасіліся за час вымушаных пераездаў.

«Я толькі знайшоў працу, але пакуль жыву ў доўг. Цяпер мне трэба хаця б крыху фінансавай падтрымкі, каб аплаціць жыллё, адзенне і элементарныя рэчы», – кажа Мікалай. «У 2020 годзе маё жыццё, як і жыццё тысяч беларусаў, памянялася – і не ў лепшы бок. Але я веру, што салідарнасць беларусаў дапаможа мне застацца на паверхні ў гэты складаны перыяд».

*Імя героя зменена праз тое, што яго сваякі ў Беларусі знаходзяцца пад пераследам.

Сума збору

€1580

€800 – арэнда пакоя на 3 месяцы,
€500 – адзенне і харчаванне,
€280 – вяртанне даўгоў.

Сабрана:
€ 75 з 1 580