Я хацеў дапамагчы Ўкраіне, але апынуўся ў турме. Цяпер мне патрэбная ваша дапамога

  • Гісторыя

«Я проста не мог глядзець, як з тэрыторыі маёй краіны запускаюць ракеты па мірных украінцах, – распавядае Яўген. – Калі я даведаўся аб магчымасці ўступіць у полк Каліноўскага, адразу падаў заяўку. Праз нейкі час у дзверы пагрукала міліцыя. Разумеючы, што сілавікі, хутчэй за ўсё, прыйшлі менавіта праз мой зварот у ПКК, я вырашыў уцячы з краіны, але мяне затрымалі на мяжы».

У канцы траўня 2022 года мужчыну арыштавалі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», пазней суд скараў яго на два з палова гады калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 361-3 (замах на ўдзел ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы) Крымінальнага кодэкса. Там, як і многіх іншых «экстрэмістаў», яго адразу ж адправілі ў штрафны ізалятар, папярэдне збіўшы на «расцяжцы». У калоніі палітвязня пазбаўлялі перадач і спатканняў, адміністрацыя свядома правакавала яго на парушэнні.

Цалкам адбыўшы тэрмін зняволення ў верасні 2024 года, Яўген выйшаў на волю.

«Праз месяц пасля вызвалення мяне выклікалі ў райаддзел міліцыі, – ўзгадвае мужчына. – Яшчэ ў зняволенні, бліжэй да канца майго тэрміну, у калоніі пачалі з'яўляцца людзі, якіх затрымлівалі па запісах з пратэстаў 2020 года. Я зразумеў, што па мяне прыйшлі, і з'ехаў у Польшчу з тым, што было на мне. Цяпер я чакаю рашэння па міжнароднай абароне, але пакуль не магу працаваць і ўжо амаль без грошай».

У кастрычніку 2024 года беларус прыехаў у Польшчу. Цяпер ён без візы і чакае разгляду справы па наданні міжнароднай абароны. Пакуль працэс не завершаны, ён не можа афіцыйна працаваць. Няшмат адкладзенае ўжо практычна вычарпанае, і мужчына баіцца страціць жыллё. Цяпер яму патрэбная дапамога на час атрымання дакументаў і працаўладкавання. Гэта зойме каля трох месяцаў.

«Я з'ехаў з пустымі рукамі, бо калі б застаўся ў Беларусі, ужо сядзеў бы зноў, – упэўнены экс-палітвязень. – Цяпер у мяне проста няма выбару: альбо мне дапамогуць, альбо я апынуся на вуліцы, таму шчыра спадзяюся і разлічваю на вашую падтрымку».

Сума збору

€2950

€1950 – арэнда жылля на 4 месяцы,
€1000 – прадукты харчавання на гэты час.
 

Сабрана:
€ 362 з 2 950