Былому палітзняволенаму пасля эвакуацыі ў Польшчу патрэбна дапамога на першы час

  • Гісторыя

Добры дзень.
Мяне клічуць Яўген Бароўскі, да 2020 года я жыў у Менску.

У кастрычніку 2020 года падчас разгону сілавікамі маршу каля ст.м. Пушкінская я заступіўся за чалавека, якога дубінкамі збівалі АМАПаўцы. Мы разам з іншымі ўдзельнікамі маршу абаранілі, вырвалі з рук сілавікоў гэтага чалавека. Але нам гэтага не прабачылі.

Мяне затрымалі праз некалькі дзён, калі я з сябрам выходзіў з крамы. Не назваўшыся, пяцёра ў балаклавах наляцелі на мяне, некалькі разоў ударылі. Аб тым, што я затрыманы, паведамілі толькі, калі надзелі кайданкі. Па дарозе ў РАУС дапытвалі і, калі ім мой адказ на іх пытанне не падабаўся, збівалі. Пагражалі, што калі я на іх думку яшчэ раз схлушу, жывым з мікрааўтобуса не выйду.

У красавіку 2021 года суд прыгаварыў мяне да 4 гадоў калоніі. Як толькі я трапіў у калонію, мне выдалі робу з жоўтай біркай* і адразу ж адправілі ў ШІЗА**. У далейшым мяне рэгулярна туды адпраўлялі за самае нязначнае парушэнне. Аднойчы чарговыя содні ў ШІЗА я атрымаў праз тое, што выйшаў у тапачках пакурыць. Пры гэтым іншыя зняволеныя, без жоўтай біркі, спакойна палілі ў тапках, і іх ніхто не караў.

Калі сядзеў у ПК-15, тры тыдні хварэў так моцна, што думаў памру. Мяне ніяк не лячылі, за выключэннем гарачкапаніжальных. Пры гэтым я не быў вызвалены ад працы і з высокай тэмпературай цягаў жалезныя трубы на прамзоне. У перадачы бандэролі з лекамі з волі мне таксама было адмоўлена.

Пасля таго як я выйшаў на волю, на мне яшчэ вісеў вялікі доўг, прысуджаны штраф за маральную шкоду пацярпелым АМАПаўцам. Выплаціць я яго не мог, бо з маёй даведкай з калоніі мяне не бралі нікуды на працу. Калі мне сталі тэлефанаваць з КДК і запрашаць на размовы, я зразумеў, што трэба ўцякаць з краіны. Я быў невыязны, таму эвакуіраваўся ў Польшчу на свой страх і рызыку.

На дадзены момант я апынуўся матэрыяльна ў адчайным становішчы. З дзяцінства я рос без бацькоў. Пакуль я знаходзіўся ў калоніі, жонка падала на развод, і цяпер мне проста няма на каго спадзявацца. Я прашу дапамагчы мне на першы час, пакуль я знайду тут працу. Мне трэба няшмат: арэндаваць жыллё, купіць цёплае адзенне і рэчы першай неабходнасці, бо эвакуіраваўся без багажу.

Буду ўдзячны ўсім неабыякавым да маёй гісторыі людзям!

*Жоўтыя біркі – гэта нашыўкі на турэмнае адзенне палітвязняў як знак таго, што яны пастаўленыя на прафулік як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Іх правяраюць часцей, чым звычайных асуджаных, спяць яны на ўваходзе каля дзвярэй і выключна на другім ярусе, у страі па калоніі ідуць у першых шэрагах. Пасля пагашэння судзімасці яшчэ на працягу пяці гадоў яны ім забаронены некаторыя прафесіі, а таксама на іх могуць быць накладзены іншыя абмежаванні.

**ШІЗА (штрафны ізалятар) у беларускай турме – гэта памяшканне, куды зняволеныя могуць быць змешчаныя за розныя парушэнні турэмнага рэжыму. Гэта своеасаблівая форма пакарання ўнутры турмы, якая прымяняецца да тых, хто парушае дысцыпліну або правілы, устаноўленыя адміністрацыяй

Сума збору

€2400

€1600 арэнда жылля на 3 месяцы + заклад
€500 харчаванне на 3 месяцы
€300 адзенне і абутак на зіму, прадметы першай неабходнасці

Сабрана:
€ 99 з 2 400