«Я падпісаў паперу толькі каб выйсці». Гісторыя беларуса, якога сілай уцягнулі ў супрацу з КДБ, але ён здолеў вырвацца.

  • Гісторыя

Каб не супрацоўнічаць з КДБ Яўген бег у Сербію. Цяпер ён спрабуе аднавіць сваё жыццё пасля страты дома і бізнесу.

Маё імя Яўген. Я нарадзіўся ў звычайнай сям'і, рана пайшоў служыць і некалькі гадоў правёў у войску па кантракце. Пасля звальнення працаваў у МНС: дзяжурствы, выезды, пажары, аварыі. Але з цягам часу мне захацелася спакою, і я адкрыў свой маленькі бізнес.

Усё змянілася ўлетку 2020 гады. Я ішоў па праспекце каля Чырвонага касцёла. Людзі скандавалі «Далоў Лукашэнку!», «Ганьба!». Адзін хлопец узлез на прыпынак, яму перадалі сцяг, і ў гэты момант пачалося ачапленне. Мы падышлі да ланцуга сілавікоў і спрабавалі размаўляць з імі па-чалавечы: «Кіньце шчыты, устаньце на абарону людзей». Але яны нас не слухалі. Так я патрапіў на Акрэсціна.

У адной камеры нас аказалася каля сотні. Стаялі ўшчыльную, як селядцы ў слоіку, немагчыма было ні прысесці, ні нават павярнуцца. У прыбіральню не выпускалі, ваду выдавалі паўтара літра на ўсіх. Я бачыў збітых людзей з сінякамі па ўсім целе, кроў. Хуткую выклікалі проста ў камеру. Гэтыя содні я буду памятаць да канца жыцця.

Пасля хвалі пратэстаў я спрабаваў жыць далей. Пачаў часта ездзіць у Сербію, адкрыў там бізнэс: прадаваў праграмы для лагістычных кампаній. Часта па справах матаўся сюды-туды. Так адбывалася, пакуль у 2023 годзе мяне зноў не забралі.

Мяне затрымалі на беларускай мяжы. Спачатку трымалі ў ІЧУ, потым у камеру зайшлі людзі з КДБ і паставілі перад выбарам: альбо «едзеш у Мінск і там разбяруцца», альбо «супрацоўнічаеш». Я разумеў, што гэта шантаж. Разумеў, што выйсця няма. І падпісаў іх паперу, каб выйсці. На наступны дзень мяне выпусцілі, і я адразу з'ехаў у Сербію.

З гэтага моманту пачаўся іншы ціск. Мне пісалі «куратары»: схадзіць у беларускі цэнтр у Бялградзе, сабраць інфармацыю аб планах апазіцыі, «заваяваць давер» беларускай дыяспары. Я аднекваўся, цягнуў час, рабіў выгляд, што нічога не паспяваю. Але ў нейкі момант я зразумеў, што гэтую гісторыю трэба заканчваць. І калі я буду і далей жыць на 2 краіны, то з кручка ў мяне злезці не атрымаецца. Таму я апошні раз з'ездзіў у Беларусь, развітаўся з роднымі і сябрамі, зрабіў новы пашпарт і вярнуўся ў Сербію. На гэты раз з канцамі.

Я абсек усе кантакты з сілавікамі. Проста выдаліў чаты і перастаў ім адказваць.

І вось зараз я застаўся без працы. У Беларусі я быў аформлены як ІП і адтуль пералічваў сродкі на сербскую фірму. Але аднойчы банк патэлефанаваў і сказаў: плацяжы ў Сербію больш немагчымыя. У мяне засталося ўсяго 200 еўра. Цяпер я жыву ў знаёмага і перабіваюся чым магу. Спрабаваў уладкавацца ў кафэ, але грыжа хрыбетніка не дазваляе стаяць па 8-10 гадзін, максімум – чатыры. Узрост увогуле ўжо ўплывае на лад жыцця, а мая спецыяльнасць, якую я ведаю, тут нікому не патрэбна.

Я доўга думаў, чым зараз займацца, каб выжыць. І зразумеў, што магу адкрыць ІП у Сербіі і пачаць невялікую вытворчасць: вэндзіць і сушыць рыбу. Тут гэта запатрабавана, і гэтая справа, якая мне падабаецца, і якую я магу рабіць. Для гэтага патрэбна вяндлярная шафа (€800), дом з дваром замест кватэры (€400 арэнда + €400 дэпазіт + €200 агенцтва), першая закупка рыбы (€700 еўра). У суме выходзіць каля €2500. Гэтага бюджэту мне хопіць, каб запусціцца адразу і без даўгоў.

Я хачу проста працаваць і жыць у спакоі. Мне патрэбнае месца, дзе ў мяне будзе магчымасць законна адкрыць сваё ІП, атрымаць ВНЖ і нарэшце перастаць баяцца.

Калі ў вас ёсць хоць маленькая магчымасць мне дапамагчы, для мяне гэта будзе шанец поўнасцю вырвацца з той сістэмы, ад якой я столькі гадоў бягу.

Дзякуй!

Сума збору
€2500

€1000 – арэнда дома з участкам (€ 400 арэнда, € 400 дэпазіт, € 200 агенцтва)
€800 – вяндлярная шафа
€700 – першая закупка рыбы

Сабрана:
€ 0 з 2 500