Збор на лячэнне актывісту Яўгену Грэкаву

  • Гісторыя

Прывітанне!

Мяне завуць Грэкаў Яўген. Я працую рэпетытарам кітайскай і ангельскай моў.

Калі ў 2020 годзе пачаліся пратэсты, я выходзіў на ўсе 13 нядзельных маршаў і “партызаніў” амаль кожны вечар у сваім раёне (менскае Ўручча і Калодзішчы). Мы вывешвалі сцягі і стужачкі, пісалі на асфальце, перакрывалі дарогу АМАПу, калі яны ехалі арыштоўваць людзей. Таксама я падаваўся ў Пашыраны склад Каардынацыйнай рады [Фонд BYSOL мае пацвярджальныя дакументы] і быў валантэрам падчас акцый – купляў за свой рахунак ваду і раздаваў яе, развозіў людзей на машыне і раздаваў цёплыя рэчы, калі адключылі ацяпленне ў Новай Баравой.

У нейкі момант мне на тэлефон сталі пісаць супрацоўнікі ГУБАЗ. Я зразумеў, што заставацца ў краіне небяспечна, таму з'ехаў. Цяпер жыву то ў Сакартвэла (Грузіі), то ў Турэччыне. Працую рэпетытарам.

Аднак некалькі дзён таму са мной адбыўся няшчасны выпадак: падчас купання я няўдала нырнуў і атрымаў складаны пералом нагі. Мяне без прытомнасці даставілі ў прыватны шпіталь Medicine hastanesi у Стамбуле і зрабілі тэрміновую 4-х гадзінную аперацыю пад поўным наркозам, падчас якой збіралі нагу. Цяпер я ляжу пад абязбольвальнымі [Фонд BYSOL валодае пацвярджальнымі дакументамі, рахункамі і чэкамі].

На жаль, так атрымалася, што ў мяне няма страхоўкі. Таму плаціць трэба самому і ў поўным аб'ёме. Я цяпер абтэлефаноўваю ўсіх сяброў і знаёмых і прашу дапамагчы мне, але ўсё адно не хапае. Таму калі вы дапаможаце сабраць мне хаця б палову ад патрэбнай сумы, я буду вельмі ўдзячны.

І я абяцаю, што грошы, якія прыйдуць з гэтага збору, я вярну потым данатамі іншым людзям.

Сума збору:

€5230

€130 – хуткая дапамога, тамаграфія і аналізы
€3500 – аперацыя
€400 – лекі, мыліцы, бінты, гарсэт
€1200 – аднаўленне і праца з фізіятэрапеўтам

:
€ 2 030
Збор завершаны. Сабрана: € 2 030