Я з сябрам быў у горадзе 10 жніўня 2020 года. Раптам пачалі збірацца людзі і мы пайшлі да іх. Калі сцямнела амон выстраіўся ў рад і пачаў ісці на людзей і кідаць святлошумавыя гранаты. Мы селі ў машыну і з'ехалі адтуль. Стаялі на вялікай паркоўцы, як раптам пад'ехаў аўтобус з аманом. Я стаў выязджаць з паркоўкі, каб мяне не затрымалі і выпадкова не заўважыўшы наехаў на чалавека ў чорным, як аказалася — гэта быў супрацоўнік міліцыі.
Мяне спынілі супрацоўнікі ДАІ, дасталі з машыны, арыштавалі на 15 сутак. Потым завялі крымінальную справу па арт. 363 г. 2. Потым пракурор адмяніў пастанову следчых і мяне зноў пачалі выклікаць на допыты. За дзень да суда, 21 красавіка 2021, быў вымушаны пакінуць РБ пешшу, праз мяжу. На дадзены момант не магу афіцыйна працаваць з-за таго, што знаходжуся ў статуце атрымання прытулку.
Якая сума неабходна?
515 € — аплата жылля і аплата харчавання на месяц.