Мяне завуць Алена Васілеўская. Я жонка палітычнага зняволенага, маці і бабуля траіх унукаў, якія вымушаны жыць і расці ўдалечыні ад радзімы, бо ў Беларусі не засталося месца для іншадумцаў. Да восені 2024 года я жыла ў Менску, але пасля арышту мужа зразумела, што заставацца больш небяспечна, і ў лістападзе з'ехала ў Польшчу.
З мужам Анатолем мы ўдзельнічалі ў пратэстах ад жніўня 2020 года. Хадзілі на маршы, я стаяла на плошчы, як і тысячы іншых беларусаў, з надзеяй на перамены. Нашу дачку Лізу выклікалі на допыты, аказвалі псіхалагічны ціск. Цяпер яна ўдзельнічае ў ініцыятыве «Напішы ліст палітвязню» і кожны тыдзень з дачкой дасылае лісты зняволеным.
Анатоля затрымалі 20 лютага 2024 года на працы. У кастрычніку суд скараў яго на чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Галоўным «доказам» стаў фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам з шэсця ў Менску.
Нашыя дочкі з'ехалі ў Польшчу ў 2021 годзе. Цяпер я жыву з малодшай дачкой і яе трыма дзецьмі. Яна амаль год жыве асобна з мужам і адна выхоўвае дзяцей. Паколькі тэрмін дзеяння яе дазволу на жыхарства заканчваецца ў чэрвені, яна падала дакументы на міжнародную абарону. Разам з дакументамі спыняцца і выплаты на дзяцей. Працаваць афіцыйна яна не можа – як і я. Я падзарабляю на прыбіранню, чакаю рашэння па прадастаўленню статусу, і ўвесь гэты час мы ўдзвюх ледзь даем рады з аплатай невялікай кватэры ў старым раёне Варшавы.
Цяпер сітуацыя пагоршылася: дачка засталася без працы, а адной мне не справіцца. Мы хацелі б пераехаць у горад з больш даступным жыллём, але без дазволу бацькі дзяцей змена месца жыхарства немагчымая.
Я ніколі раней не прасіла дапамогі. У Беларусі ў нас быў невялікі бізнэс, але ён быў арыштаваны і канфіскаваны. Тут мы засталіся ні з чым. Я звяртаюся па падтрымку толькі таму, што цяпер – крытычны момант. Нам трэба пратрымацца хаця б гэтыя тры месяцы, каб не пазбавіцца кватэры і не пагоршыць стрэс у дзяцей, на долю якіх і так выпала зашмат выпрабаванняў.
Буду ўдзячная кожнаму, хто адгукнецца. Веру, што цяжкасці часовыя – і дабро абавязкова вернецца.
Сума збору
€3000
€2550 – арэнда жылля на 3 месяцы
€300 – харчаванне
€150 – прадметы першай неабходнасці (бытавая хімія, гігіена, лекі)