Дапамога былому палітвязню, якому давялося з'ехаць з Беларусі

  • Гісторыя

Я Ягораў Ілля — былы палітвязень. На сённяшні дзень уцёк у Літву, тут працаваў маляром доўгі час, але нядаўна так атрымалася, што са мной не разлічыліся (бо працаваў не афіцыйна). Цяпер знаходжуся ў дрэнным становішчы пад пагрозай стаіць арэнда жылля, няма магчымасці аплаціць. Я пачаў падзарабляць у дастаўцы ежы, але гэтых грошай ледзьве хапае на ежу. Падтрымкі ад родных няма, бо я сірата. У Літве стараюся спраўляцца з усім сам. Вельмі прашу вашай дапамогі.

Аплата жылля каштуе 300 € у месяц (плюс камунальныя паслугі 60 €). Прашу вас дапамагчы з адным месяцам аплаты. Думаю за месяц змагу рэабілітавацца і знайсці добрую і афіцыйную працу.

Якая сума неабходна?

550 € — Аплата жылля, камунальныя паслугі, прадукты харчавання.

:
€ 915
Збор завершаны. Сабрана: € 915