- Гісторыя
У жніўні 2020 года я змагаўся супраць несправядлівасці на выбарах, удзельнічаў у акцыях пратэсту і арганізоўваў дваровыя маршы. Першае маё затрыманне было 25 ліпеня 2020 г. па адміністрацыйнай справе. Як пазней аказалася, мне ставілі ў віну артыкул 23.34 за тое, што я стаяў у ланцугу салідарнасці ў дзень затрымання Віктара Бабарыкі.
19 красавіка 2022 года да мяне ў кватэру ўварваліся з ператрусам і затрымалі, пасля чаго я быў змешчаны на Акрэсціна, а потым - у СІЗА-1. Пасля трох месяцаў зняволення мяне скаралі на 2,5 гады «хіміі» з накіраваннем. Прадастаўлены дзяржавай адвакат скарыстаўся сітуацыяй, маёй недасведчанасцю і недасведчанасцю маёй сям′і, і аплату за свае паслугі браў гатоўкай. Калі выявіўся яго падман, ён расплакаўся і папрасіў прабачэння, але вярнуў менш за палову грошай.
Пасля вызвалення я пазычыў грошай і з′ехаў у Грузію, дзе знаходжуся на дадзены момант. Мне неабходна вярнуць грошы, пазычаныя на экстраную рэлакацыю, і ўсё гэта сумяшчаецца з часам першага абаснавання ў новай краіне, што таксама патрабуе пэўных рэсурсаў. Буду вельмі ўдзячны кожнаму за падтрымку і салідарнасць!
:
€ 1 375