Мая сям'я складаецца з 10 чалавек — 8 дзяцей і 2 бацькоў. Брат — Дубскі Ілля Сяргеевіч атрымаў 5 гадоў агульнага рэжыму па артыкулах 130 ч. 1 і 363. Я старэйшая ў сям'і, двое вучацца ў каледжы і сельгасакадэміі. У мамы пасля каранавіруса пачаліся праблемы са здароўем — пачала адымацца рука. Яна звольнілася, бо не магла працаваць з-за рукі. Цяпер падлячылася, але знайсці новую працу складана. Хутка зіма і ўсё трымаюцца за свае месцы. Вакансій няма.
Бацька працаваў у Менску, але апошнія пару месяцаў ім зрэзалі заробак утрая, ён стаў атрымліваць 500р. Гэтага не дастаткова каб ездзіць у Мінск з Асіповіч і ўтрымліваць сям'ю. Ён звольніўся і знайшоў працу ў Асіповічах, але на яго павесілі такую працу, што ў сілу яго ўзросту (яму 57 гадоў) — гэта вельмі цяжкая праца. Мінулай зімой ён з мамай перанёс каранавірус. Ён вымушаны быў звольніцца Цяпер мае бацькі без працы
Я працую майстрам па манікюры, нажаль, з-за каранавіруса людзі сталі менш хадзіць. Нам патрэбна дапамога. Будзем удзячныя любой дапамозе.
Якая сума неабходна?
515 € — на адзенне, харчаванне, аплата камунальных паслуг, адваката, школы.