Двойчы мяне судзілі па артыкуле 24.23. Першы раз — за адзіночны пікет у раёне «Пушкінскай», які быў праведзены ў пачатку ліпеня. Далі 14 сутак пазбаўлення волі, але па іх заканчэнні затрымалі яшчэ на 15 сутак нібыта за тое, што я «заклікала ў тэлеграм-чаце далучацца да пікета».
У кастрычніку да мяне дадому прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКу, самастойна павесілі сцяг на маё акно і сказалі, што я зноў праводзіла пікет. Асудзілі паўторна на 30 сутак.
У канцы лістапада зноў «наведаліся» супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Каля пад'езда вялося сачэнне, бо я не адчыняла ім дзверы. Падазраю, што ў гэты час на мяне ўжо была заведзеная крымінальная справа, бо ў СМІ выйшаў артыкул аб завядзенні крымінальнай справы на жанчыну 48 гадоў з Фрунзенскага раёна. Я цалкам падыходзіла пад апісанне, хоць не атрымлівала ніякіх апавяшчэнняў з суда.
У адзін з дзён, супрацоўнікі, якія вялі за мной сачэнне, кудысьці ад'ехалі. За вельмі кароткі час мне ўдалося збегчы і адправіцца ў іншую краіну з адным заплечнікам. Маю патрэбу ў дапамозе для пражывання ў новай краіне ў перыяд пошуку працы.
Якая сума неабходна?
1500 € — арэнда жытла, харчаванне, адзенне на час пошуку працы.