Дапамога Аляксандру, які ў першы дзень вайны ахвяраваў сродкі для УСУ і быў асуджаны

  • Гісторыя

Мяне завуць Аляксандр, і я — той самы чалавек, які ў першы дзень вайны ахвяраваў 2000 еўра на падтрымку УСУ. Пасля гэтага мне прад'явілі артыкул за «фінансаванне тэрарызму» і асудзілі. Цудам я паспеў пакінуць Беларусь.

Цяпер я ні аб чым не шкадую. Калі вянуць час назад — я б паступіў гэтак жа. Пасля ўдзелу ў акцыях пратэсту, барацьбы за свой голас на выбарах, пасля перажытых ператрусаў і збіванняў – я ўжо нічога не баюся. Застаўся адзін страх — за кінутых бацькоў у Беларусі, якія цяпер бяруць на сябе ўвесь прэсінг лукашэнкаўскай рэпрэсіўнай сістэмы.

Я ўжо зразумеў і прыняў на сябе ўсю адказнасць за свае дзеянні. Цяпер я пачынаю будаваць новае жыццё. Так, гэта цяжка. Так, на дадзены момант я страціў і бізнэс, і грошы на рахунках, і ўсё, што збіраў больш за 10 гадоў. Аднак менавіта цяпер я не маю права здавацца. Са мной жонка і дзіця, якое, да ўсяго іншага, мае інваліднасць. Яны былі вымушаны пакінуць родны дом праз мяне. Я гэта таксама разумею.

Цяпер мне цяжка прасіць аб дапамозе. Я заўсёды дапамагаў іншым, а ў дадзены момант — маю патрэбу ў ёй сам, каб зноў устаць на ногі і працягнуць дапамагаць іншым. Сродкі неабходны для аплаты расходаў на пражыванне, камунальныя плацяжы і для пражыванне на першы час. Я ўпэўнены, што ўсё будзе добра, мы хутка ўсе вернемся дахаты і будзем будаваць сваю краіну. Вольную!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Якая сума неабходна?

3100 € — доўг за кватэру за 2 месяцы; аплата хаця б яшчэ 2-х месяцаў, пакуль не знайду працу або не запушчу свой бізнэс; выдаткі на харчаванне на сям'ю з трох чалавек (з дзіцём з інваліднасцю, для якога мы купляем пэўныя прадукты).

Сабрана:
€ 580 з 3 100