Беларускі добраахвотнік, які служыў у Інтэрнацыянальным легіёне і 79-й дэсантна-штурмавой брыгадзе, пасля вяртання да мірнага жыцця апынуўся ў цяжкай сітуацыі: пералом рукі, адсутнасць жылля і немагчымасць працаваць. Збор на лячэнне і базавыя выдаткі.
Добры дзень. Я былы беларускі добраахвотнік, браў удзел у баявых дзеяннях у складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна і 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.
Пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе я перажываў цяжкі персанальна перыяд. Мне было цяжка прыняць, што Беларусь стала тэрыторыяй, праз якую перамяшчаліся расейскія войскі, а многія людзі вакол працягвалі жыць як звычайна. Тады я прыняў рашэнне ехаць добраахвотнікам і ваяваць на баку Украіны.
Больш за ўсё мне запомніліся не менавіта баявыя эпізоды, а хутчэй стаўленне звычайных украінскіх салдат. Кожны раз, калі яны даведваліся, што я беларус, яны шчыра цікавіліся, чаму я тут. Гэтыя размовы і словы падтрымкі дапамагалі спраўляцца са страхам і сумневамі – і мне, і людзям побач.
Адзін з самых цяжкіх момантаў адбыўся на задачы, калі нашая пазіцыя патрапіла пад абстрэл, і мы панеслі страты. Нам прыйшлося адыходзіць і пад агнём вяртацца да кантрольнага пункта. Тады асабліва адчуваліся стомленасць, недахоп сну і пастаянная адказнасць за людзей побач. Але адначасова ў такія моманты запаміналася чалавечая салідарнасць: на кантрольным пункце, даведаўшыся, што ў беларускіх добраахвотнікаў ёсць складанасці з дакументамі, украінскія вайскоўцы сказалі: «Скажы, якую петыцыю падпісаць – мы ўсім батальёнам падпішам». Гэтыя словы я памятаю да гэтага моманту.
Цягам часу пастаянны недасып і высокая нагрузка пачалі сур'ёзна адбівацца на маім фізічным і псіхічным стане. Я зразумеў, што больш не магу несці адказнасць за іншых людзей у такім стане і прыняў рашэнне пакінуць вайну.
Пасля вяртання да мірнага жыцця мне спатрэбіўся доўгі час на адаптацыю. Праз некаторы час пачалі абвастрацца праблемы са здароўем, якія з'явіліся яшчэ падчас службы. У складаныя моманты я сутыкаўся з адмовамі ў дапамозе і адчуваннем адзіноты. Аднак за апошні год я сустрэў людзей, якія паступова вярнулі мне веру ў чалавека і жаданне рухацца далей.
Цяпер я апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. За апошні час я атрымаў пералом рукі, застаўся без жылля і часова пазбавіўся магчымасці працаваць і забяспечваць сябе.
На момант атрымання траўмы ў мяне не было дзейнай медыцынскай страхоўкі ў Польшчы – мой дакумент быў пратэрмінаваны, а новы, нягледзячы на звароты ў ўжонд, своечасова не выдалі. У сувязі з гэтым мне адмовілі ў абслугоўванні па NFZ. Таксама да гэтага моманту скончылася страхоўка па статусе бежанца. Усе медыцынскія выдаткі мне прыйшлося аплачваць самастойна.
Дадаткова пасля ўдзелу ў баявых дзеяннях у мяне з'явіліся праблемы са здароўем, датычныя нырак, таму для мяне важна знаходзіцца ў цёплым памяшканні і мець магчымасць прайсці неабходную рэабілітацыю. Праз пералом працоўнай рукі я часова не магу зарабляць і пакрываць базавыя выдаткі.
Сума збору
€2000
€850 – прыём у лекара, накладанне гіпсу і рэнтген-абследаванне ў аддзяленні неадкладнай дапамогі
€800 – арэнда жылля на час, пакуль я не магу працаваць
€350 – неабходныя лекі і ежа
