Дапамога беларускаму добраахвотніку Іллі «Лому» аднавіцца пасля службы

  • Гісторыя

Ілля «Лом» – беларускі добраахвотнік, які з 2022 года дапамагае Украіне і беларусам на фронце і ў тыле. Пасля траўм ён мае патрэбу ў падтрымцы, каб аднавіць здароўе і адрамантаваць свой легендарны бус, які ратаваў жыцці і дапамагаў сотням людзей.

Пяць гадоў таму мільёны беларусаў выйшлі на вуліцы за свабоду і будучыню нашай краіны. Я быў сярод іх. Маё жыццё як карта гэтых гадоў: 2020 – Мінск, 2021 – Літва, 2022 – Украіна, 2025 – ужо трэцяя эміграцыя.

У лістападзе 2022 года я прыехаў ва Украіну і ўступіў у Полк імя Кастуся Каліноўскага. Спачатку я працаваў механікам, рамантаваў тэхніку. Ужо праз два месяцы стаў кіроўцам і дастаўляў боепрыпасы, зброю, ежу, амуніцыю і аўтатэхніку ў Харкаў, Запарожжа, Краматорск, Часаў Яр. За чатыры тыдні я праязджаў амаль 15000 км.

З лютага 2023 года я стаў кіроўцам медэвака, калі толькі фармавалася медрота Палка. Мае напрамкі – Часаў Яр, Мінькаўка, Арэхаў, Бахмут. Там мяне кантузіла. У медэваку я быў і кіроўцам, і механікам: дааснашчаў машыны, рамантаваў іх, дапамагаў параненым, выносіў загінулых.

З чэрвеня 2023 года я служыў у БПЛА батальёна «Волат». Мае пазіцыі – Бахмуцкі канал і Харкаўская вобласць. Тамака я атрымаў сур'ёзныя траўмы пляча і калена. Пасля аперацыі ў Кіеве і чатырох балтоў у плячы я зноў магу рухацца і жыць. Я з'ехаў, каб аднавіцца фізічна і маральна і арганізаваць сваё мірнае жыццё.

Шмат хто мяне ведае па маім бусіку Volkswagen Transporter, які мне дапамагаў дапамагаць Беларусам. Ён заўсёды быў побач, калі трэба было дапамагчы, вазіў заўсёды і ўсюды ад мінскай Стэлы і Акрэсціна да Вільні, Грунвальда, Часавага Яру, Канстанцінаўкі, Залачова і Харкава. Цяпер я прашу вашай падтрымкі, каб аднавіцца самому і вярнуць да жыцця майго вернага спадарожніка і памагатага.

Сума збору
€3600

€1800 – жыллё на 6 месяцаў
€1800 – харчаванне на 6 месяцаў

Таксама я хацеў бы вярнуць да жыцця майго вернага спадарожніка, які быў побач са мной усе гэтыя гады: бусік Volkswagen Transporter. На яго рамонт спатрэбіцца яшчэ каля €2000. Таму прашу вас дапамагчы сабраць мне крыху больш, у раёне €5000-€6000, каб хапіла не толькі на мяне, але і на майго памагатага!

Сабрана:
€ 0 з 3 600