Жонка беларускага добраахвотніка, які загінуў у 2025 годзе на фронце, засталася адна з малым дзіцём у Кіеве. У яе няма падтрымкі, стабільнага даходу, а здароўе пасля родаў да канца не аднавілася. Сям'і патрэбна дапамога на жыллё, лячэнне і базавыя выдаткі.
Мяне завуць Чыа. Мой муж – беларускі добраахвотнік з пазыўным «Месяц»*. З 2023 года ён змагаўся за Украіну. Гераічна загінуў у 2025 годзе падчас выканання баявога задання. Нашаму дзіцяці тады не было і двух месяцаў. Зараз сыночак ўжо вучыцца лепятаць «мама», але будзе расці без бацькі, з якім так і не паспела пазнаёміцца.
Наша гісторыя пачалася на адлегласці: ён быў ва Украіне, а я жыла ў Кітаі. Пазней ён прылятаў да мяне, і, нягледзячы на моўны бар'ер, складанасці з дакументамі і пераездам, мы зразумелі, што хочам быць разам. Я пераехала, каб будаваць з ім сям'ю. Мы пачыналі жыццё нанова ў новай для мяне краіне, і неўзабаве ў нас нарадзілася дзіця.
Мой муж не любіў вайну, але ён не мог мірыцца з несправядлівасцю. У Беларусі ён прайшоў праз турмы за пратэст супраць дыктатуры. Прыехаўшы ва Украіну, ён заўсёды выбіраў самыя небяспечныя ўчасткі: ратаваў жыцці як медык у пекле Бахмута, рызыкаваў у інжынерных войсках, а затым служыў у мінамётным разліку – там, дзе і абарвалася яго жыццё. Пабрацімы называлі яго «незаменным спецыялістам», але сам ён заўсёды лічыў, што робіць недастаткова. Ён рэдка казаў пра сябе, але заўсёды рабіў больш, чым ад яго чакалі.
Каб быць побач са мной падчас родаў, ён на кароткі час разарваў кантракт. А пасля нараджэння дзіцяці зноў вярнуўся на фронт. Мы будавалі планы, марылі пра тое, як будзем жыць разам, як ён будзе бачыць, як расце наш сын. Але гэтым планам не магчыма ўжо здзейсніцца.
Муж казаў, што хоча знайсці баланс – абараняць іншых і аберагаць сваю сям'ю. Яго больш няма, але я хачу захаваць яго любоў і выгадаваць наша дзіця насуперак усяму. Калі ласка, дапамажыце нам.
Зараз я адна з маленькім дзіцем у Кіеве. У мяне замежны пашпарт, я не валодаю мовай і не маю тут падтрымкі сям'і. Кожны дзень – гэта неабходнасць спраўляцца з усім самой: з дакументамі, жыллём, выдаткамі і клопатам пра дзіця. Я апынулася ў сітуацыі, да якой немагчыма падрыхтавацца.
Маё здароўе пасля родаў так і не аднавілася, а стрэс і страта толькі пагаршаюць стан. Без дапамогі блізкіх мне складана праходзіць неабходную рэабілітацыю і адначасова клапаціцца пра дзіця.
Сродкі, сабраныя на платформе BYSOL, пойдуць на базавыя патрэбы нашай сям'і і дапамогуць нам перажыць гэты перыяд.
*У мэтах бяспекі мы змянілі некаторыя дэталі гісторыі.
Сума збору
€4000
€1500 – жыллё на 3 месяцы
€900 – неабходныя выдаткі на дзіцёнка
€800 – маё здароўе для пасляродавай рэабілітацыі
€600 – базавыя выдаткі для нашай сям'і
€200 – афармленне неабходных дакументаў
