Дапамога сям'і Змітра Сасноўскага, асуджанага на 20 гадоў калоніі

  • Гісторыя

Зміцер Сасноўскі з'ехаў па справах 1 ліпеня 2021 года і не вярнуўся. Пад вечар ужо не выходзіў на сувязь і ніхто не ведаў, што здарылася і дзе ён. Толькі 2 ліпеня стала вядома з тэлебачання, што яго затрымалі нібыта за «замах» на Азаронка. У адно імгненне абарвалася жыццё Змітра і яго родных. Жыццё падзялілася на да і пасля. Сын з прыроджаным парокам сэрца і іншымі захворваннямі застаўся без бацькі. Як і раней, сын мае патрэбу ў асаблівым лекаванні, працэдурах, занятках у прыватных цэнтрах.

Зміцер шмат праводзіў часу з сынам, вельмі яго любіў. Сын таксама вельмі любіць тату, заўсёды чакае на яго вяртанне і дзень, калі яны разам паедуць на рыбалку. Сын разам з татам любілі ездзіць на лецішча, бавіць там час, хадзіць у лес збіраць ягады і грыбы, даглядаць пасаджаныя дрэвы. У Змітра была мара зрабіць рамонт на лецішчы, каб у будучыні прыязджаць сваёй сям'ёй туды адпачываць. Сям'і і родным Змітра давялося прайсці праз найстрашэнныя выпрабаванні, навучыцца жыць без сына, мужа, таты, брата, сябра… Бо ён быў не толькі апорай для сваёй сям'і, але і заўсёды ўмеў знаходзіць мудрыя рашэнні ў любых сітуацыях, быў спагадным і добрым сябрам

Падчас следстваў і судовых паседжанняў давялося займаць вялікія сумы грошай і браць крэдыт на аплату паслуг адваката, бо такія сродкі былі непасільныя для сям'і. Нягледзячы на велізарны тэрмін, да якога Змітра скаралі (20 гадоў), дадаткова быў выстаўлены штраф — 700 базавых велічынь (22000 бел. руб). Сям'і Змітра вельмі патрэбная падтрымка для аднаўлення сродкаў пасля ўсіх судовых пасяджэнняў і выплаты штрафаў.

Якая сума неабходна?

3000 € — аднаўленне сумы, якая была выдаткавана сям'ёй на паслугі адваката падчас судовых пасяджэнняў.

:
€ 4 078
Збор завершаны. Сабрана: € 4 078