Збор сродкаў на аперацыю Змітру Хадаровічу — беларускаму актывісту, які моцна пацярпеў падчас пратэстаў

  • Гісторыя

Добры дзень.
Мяне завуць Зміцер. Мне 23 гады і я Беларус.

Да 2020 года я жыў у Менску і 9 гадоў прафесійна гуляў у баскетбол. У 20 годзе я быў жорстка затрыманы і атрымаў кулявое раненне ў плячо (куля гумавая, абцяжараная). Мой аўтамабіль спынілі, абстралялі, а мяне затрымалі. Падчас допыту са збіццём, які расцягнуўся на 3 дні, з мяне выбівалі лжывыя паказанні. Тады ж нанеслі траўму калена — адзін з супрацоўнікаў нанёс удар нагой па ўнутраным баку калена і парваў крыжападобныя звязкі і меніскі. Акрамя таго, я атрымаў іншыя траўмы (чэрапна-мазгавая, пералом кісці рукі, вялізныя гематомы па ўсім целе). Праз ўдары па галаве пагоршыўся зрок.

Праз 4 дні я патрапіў у лякарню і 2 месяцы знаходзіўся на рэабілітацыі. За гэты час на мяне была заведзеная крымінальная справа па артыкулах 363 і 218 (арт 363 КК РБ — супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, арт 218 КК РБ — наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці). Мяне хацелі ўзяць пад варту, але, на шчасце ўдалося, збегчы. Цяпер я жыву ў Польшчы.

На жаль, наступствы траўм, атрыманых у 2020 годзе, дастаўляюць цяпер шмат праблем. Вельмі не хачу ў свае 26-27 гадоў стаць калекам, які ледзьве ходзіць. Таму я вырашыўся на аперацыю на калене. На жаль, праз гіганцкія чэргі, чакаць на бясплатную аперацыю трэба 2-3 гады. А ў мяне столькі часу няма. Таму прашу вашай дапамогі, каб вылечыцца платна.

Я ніколі раней не звяртаўся па такую дапамогу. Аднак цяпер я ў становішчы, калі разумею, што сваё здароўе важнейшае за ўсё. Дзякуй вам!
(BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы)

Сума збору:

€5700

€5700 – гэта кошт аперацыі + знаходжанне 2 дні ў шпіталі пад наглядам лекараў. Апроч гэтага яшчэ будуць выдаткі на рэабілітолага і артапеда, бо тэрмін аднаўлення зойме 9-12 месяцаў. Акрамя таго, патрэбны будуць сродкі на мыліцы, спецыяльныя накаленнікі, здымкі і г.д.

Для мяне наважнейшае цяпер – гэта знайсці сродкі аперацыю, таму ў зборы пазначаны толькі яе кошт. Дзякуй яшчэ раз кожнаму!

:
€ 7 104
Збор завершаны. Сабрана: € 7 104