Пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Я выконваў законную дзейнасьць, якую на мяне ўсклала Цэнтральная выбарчая камісія. Усё было па законе — я знаходзіўся ў масцы і пальчатках, як таго патрабавалі санітарныя нормы. Браў у людзей пашпарты, запісваў установачныя дадзеныя, усё правяраў. Падпісныя лісты я пасля мусіў здаць у выбарчую камісію ў Гродне. У гэты момант адбываецца тая самая правакацыя. У аддаленні ад падзей за сталом сяджу я. Падбягаюць сілавікі і выносяць мяне разам са крэслам у бок цёмнага мікрааўтобуса. Удар у твар. Цемра. Боль. Ачуўся на падлозе мікрааўтобуса. Ляжаў галавой уніз і мне навошта-то рабілі болевы прыём на запясці.
Былі зафіксаваны раны і гематомы на твары, руках і на нагах, парванае правае вуха, якое пасля зашылі ў бальніцы. Як потым высветлілася, траўмы я атрымаў падчас затрымання. Але тое, што адбывалася, я памятаю не цалкам, бо на кароткі час страціў прытомнасць. Тое, што здарылася 29 траўня, для мяне стала вялікай нечаканасцю. У галаве тады ўзніклі здагадкі: зараз мяне выкралі, значыць далей можа быць самае горшае — цябе вывозяць у лес і ты там застаешся назаўжды.
Першапачаткова мяне падазравалі па артыкуле 364 КК Беларусі. Якім чынам я, знаходзячыся за сталом, паўплываў на тое, што чалавек упаў? Гэта была нейкая недарэчнасць і выдуманы чыннік для таго, каб нас затрымаць. Ужо будучы ў СІЗА на Валадарскага я даведаўся, што мне памянялі артыкул на 342 КК Беларусі. Той дзень, вядома, мяне памяняў. Цяпер я разумею, што адбылося недапушчальнае, такога не павінна быць у нармальнай свабоднай краіне, калі за законную дзейнасьць садзяць людзей. І чалавеку даводзіцца цалкам адбываць пакаранне ні завошта. Я доўгі час не разумеў, чаму я за кратамі. Але зараз разуменне ёсць. Пасля атрымання прысуду на рукі і гады адседкі я прачытаў радок у прысудзе — «падарыў Ціханоўскаму тапак, як сімвал пратэсту». І ў мяне пстрыкнула ў галаве — вось за што я сяджу, аказваецца.
Я быў асуджаны на 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Але ў атрад мяне так і не перавялі, а змясцілі адразу ў штрафны ізалятар (ШІЗА), дзе я правёў 1,5 месяца зняволення. Гэта такое месца, што горш не прыдумаеш. У цябе няма нават матраца на ноч. Спаць прыходзіцца на голых «нарах». Няма прагулак, лістоў, перадач. З рэчаў у цябе толькі тапачкі, мыла, ручнік, туалетная папера, зубная шчотка і паста. Асноўная праблема — гэта холад. Я трапіў у міжацяпляльны сезон, калі было холадна на вуліцы і холадна ў камеры. Прыходзілася ўставаць па 3-4 разы за ноч рабіць фізічныя практыкаванні, каб сагрэцца. Сапраўды кажучы, 1,5 гады ў зняволенні былі лягчэй, чым апошнія 1,5 месяца ў ШІЗА, дзе акрамя холаду я яшчэ і адчуваў сталы голад. Там мяне паставілі на другі прафучак — як схільнага да экстрэмізму. Да гэтага, калі яшчэ ішлі суды ў Гродне, на мяне навесілі прафучачы, як схільнага на напад на адміністрацыю і захопу закладнікаў. Хаця гэта абсурд — з маім артыкулам на такі ўлік не ставілі, а падазрэнне ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі да таго часу з мяне знялі. Там жа я трапіў у карцэр — першы раз за тое, што сядзеў на лаўцы, а не на ложку, потым за адмову апранаць кайданкі, потым проста на камісіях маўчаў. Гэта ўсё лічылася парушэннем. Усяго ў карцэры правёў 33 дні. Пяць з іх — галадаў супраць пастаноўкі на прафілактычны ўлік.
Для мяне было вялікай нечаканасцю, калі мне сказалі за дзень да афіцыйнага вызвалення, што я магу сёння выйсці. Я быў у здзіўлены гэтай навіной і папрасіў патэлефанаваць бацькам, каб яны ведалі. Але мне сказалі, што ўсё ў парадку і бацькі ўжо чакаюць. Але ўжо пасля вызвалення высветлілася, што яны выпадкова даведаліся менавіта аб гэтай даце — бацька прыязджаў у калонію і патрабаваў сустрэчу з адміністрацыяй. Вызвалены 21 кастрычніка 2021 года з распіскай аб абавязацельстве адзначыцца ў РАУС па месцы жыхарства на працягу трох дзён. Пасля выхаду з калоніі я прыехаў у Мінск, сеў на аўтобус і з'ехаў у іншую краіну. Баяўся, што мяне могуць прытармазіць на мяжы, але гэтага не адбылося. З'язджаць спачатку не хацеў, але потым усё ж вырашыў пакінуць Беларусь, таму што ў мяне ёсць не пагашаныя адміністрацыйныя арышты па артыкулах 23.34 (7 сутак) і 23.4 (10 сутак) КаАП Беларусі. Цяпер я ў бяспецы. І галоўныя планы — аднавіць псіхічны і фізічны стан.
Якая сума неабходна?
2060 € — Аплата медыцынскага абследавання, стаматалагічных, псіхатэрапеўтычных і іншых працэдур, а таксама купля прадуктаў харчавання, лекаў, аплаты арэнднага жылля, грамадскі транспарт.