Дапамога 19-гадоваму беларусу, якога затрымалі праз актыўнасць брата. Асцерагаючыся крымінальнай справы, ён з'ехаў з краіны

  • Гісторыя

Мяне завуць Зміцер Стагурскі, мне 19 гадоў. Я брат Мікалая Стагурскага, якога затрымлівалі за каментары і спрабавалі вербаваць. Пасля таго, як ён з'ехаў з краіны, да нас дадому некалькі разоў прыходзілі з ператрусам.

Тое самае адбылося ў лютым гэтага года. У той дзень я быў дома, у сваім аграгарадку — праходзіў там пераддыпломную практыку ад Рэчыцкага аграрнага каледжа. Дамовіўся з гаспадаркай, што выйду на ферму да 10:00, перад гэтым быў дома, мыўся і снедаў. Потым пачуў, як у дзверы пачалі грукаць. Паглядзеў у вочка – там двое мужчын у цывільным. Дзверы былі не зачыненыя, таму яны ўварваліся ў кватэру, пачалі соваць мне ў твар сваё пасведчанне, казаць, што з міліцыі. Адразу ж забралі тэлефон. І пачалі абшукваць рэчы брата.

Нічога не знайшлі, але і мяне ў спакоі не пакінулі, павезлі на допыт. Там сталі казаць: «Мы ведаем, што ты з братам маеш зносіны. Давай, кажы, можа, ён цябе тузае за нітачкі нейкія? Можа, ты хочаш нейкі тэракт зрабіць? Я адказваў, што ў думках такога нічога няма, думаю толькі аб вучобе. Тады сталі пагражаць, што нешта падкінуць і замкнуць на тры гады. Ужо потым я пачуў размову сілавікоў у калідоры: яны абмяркоўвалі, як можна мяне прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

У выніку знайшлі ў тэлефоне падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Гэтага аказалася дастаткова, каб адправіць мяне ў камеру для затрыманых, перад гэтым раздзеўшы. Пасля быў ізалятар. Там я неяк няправільна ўстаў, і мяне ўдарылі па правай назе – у выніку ў гэтым месцы разрыў месяцовага суставу, балюча хадзіць. І ў абед павезлі на суд. Усё было хутка: артыкул 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і 15 сутак.

Падчас арышту мяне двойчы выклікалі да следчага, пыталіся пра брата. Апошні раз зноў пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу, падкінуць што-небудзь. Было страшна. Калі я выйшаў з «содняў», плакаў. Па словах родных, быў вельмі бледны, моцна схуднеў, баяўся сказаць чагосьці не вартага.

Пасля гэтага вырашыў з'ехаць – мяне палохалі пагрозы аб тым, што могуць пасадзіць надоўга. А мне толькі 19 год, не хочацца праводзіць гэты час у калоніі. Тым больш, што «содні» сталі вялікім стрэсам: магу прачнуцца пасярод ночы, бо здаецца, што я зноў у ізалятары.

Цяпер планую вяртацца да нармальнага жыцця і тэрмінова шукаць, дзе атрымаць адукацыю. З каледжа я быў адлічаны, таму па факце ёсць толькі школьны дыплом. На першы час мне вельмі патрэбная падтрымка. Дзякуй!

Сума збору
€2900

€1500 – жыллё на першыя тры месяцы
€700 – бытавыя выдаткі і ежа
€700 – медыцынскія выдаткі
 

Сабрана:
€ 100 з 2 900