Смачны шашлык і плоў ад Змітра сталі не толькі традыцыяй для беларускай дыяспары ў Варшаве, але і падтрымкай для самога Дзмітрыя і ягонай сям'і. Гаспадар склада, дзе захоўвалася абсталяванне для гатавання, выкінуў усё на сметнік. Зміцер просіць дапамагчы аднавіць яго справу.
Мяне клічуць Зміцер Папоў.
Я жыву ў вымушанай эміграцыі ў Варшаве разам з жонкай, чатырма маленькімі дзецьмі і старэйшым сынам, які нядаўна эвакуіраваўся ў Варшаву пасля 5 гадоў турэмнага зняволення пасля пратэстаў 2020-га года.
Многія з вас ведаюць мяне як таго самага Зміцера, які смажыць шашлыкі і гатуе плоў на розных сустрэчах неабыякавых беларусаў, рыхтуе TrzyRogi і найсмачнейшыя пяльмені. Для мяне гэта не проста праца – гэта спосаб ствараць атмасферу свята. Даваць нам усім адчуць, што мы разам, нагадаць густ звыклых радасцяў нягледзячы на адлегласць ад дома.
Нядаўна здарылася бяда. Гаспадар склада, дзе захоўвалася ўсё маё абсталяванне, без папярэджання змяніў замкі і вывез усё – мангалы, шампуры, казан, халадзільнікі і іншае абсталяванне. Усё, чым я працаваў. Ён заявіў, што адправіў усё на звалку. Вярнуць нічога нельга.
Для маёй сям'і гэта вялізны ўдар: мы жывём не багата, і аднавіць усё з нуля я не магу. Але наперадзе запланаваны мерапрыемствы для беларусаў у Варшаве. Людзі чакаюць ад мяне ўдзелу, і я вельмі хачу зноў быць побач з вамі, гатаваць і цешыць смачнай ежай.
Таму я прашу вашай дапамогі. Мне трэба сабраць сродкі на самае неабходнае, каб вярнуцца да справы і працягваць нашую традыцыю.
Любая ваша падтрымка – гэта не проста пра абсталяванне. Гэта пра тое, каб у нас была магчымасць ператварыць нашы сустрэчы ў прыемныя і смачныя падзеі, смак ад якіх застанецца з намі на доўга.
Дзякуй усім, хто адгукнецца.
Сума збору
€780
€300 – казан 80л
€150 – прафесійных мангала (метал, раскрой, зварка) 2 шт.
€150 – 20 шампураў
€150 – раскладны стол
€30 – рашоткі для барбекю 2 шт.