«Расказаў псіхолагу пра сваю арыентацыю і апынуўся на прымусовым лячэнні»

  • Гісторыя

Дзмітрыя цкавалі і збівалі за тое, што ён гей, а потым супраць волі закрылі ў псіхбальніцы. У ліпені ён уцёк у Польшчу. Дазвол на працу ў яго ўжо ёсць, але выбрацца з лагера для ўцекачоў без дапамогі ён не можа.

Мяне завуць Дзмітрый, мне 19 гадоў, я з Брэста. Цяпер я жыву ў лагеры для ўцекачоў у Польшчы. Днямі я нарэшце атрымаў гуманітарную візу і дазвол на працу. Але каб пачаць жыццё, мне трэба выбрацца з лагера, арэндаваць жыллё і ўладкавацца на працу, а на першы час без дапамогі мне не справіцца.

Я гей, і ў Беларусі праз гэта маё жыццё ператварылася ў пастаянны пераслед. Усё пачалося яшчэ ў школе, калі я адкрыта падтрымліваў ЛГБТ-людзей у сацсетках. Калі пра маю арыентацыю даведаліся аднакласнікі і выкладчыкі, мяне пачалі цкаваць і збіваць. За месяц да дыплома мяне адлічылі з каледжа.

Пасля гэтага я звярнуўся да псіхолага і расказаў пра сябе. Неўзабаве мяне супраць волі перавялі ў закрытую псіхіятрычную бальніцу. Там мяне прывязвалі да ложка і гвалтам калолі псіхатропныя прэпараты. Калі я выйшаў, мяне пачалі выклікаць у міліцыю «на гутаркі»: збівалі і патрабавалі даносіць на іншых ЛГБТ-людзей. Я зразумеў, што мяне чакае турма ці псіхушка, калі я не пачну даносіць на такіх жа, як я. 23 ліпеня 2026 года я з’ехаў у Польшчу.

Пакуль чакаў дакументы, я падпрацоўваў аўтамеханікам і на складзе, дзе змены даходзілі да 15 гадзін. Было цяжка, але я хачу працаваць і гатовы вучыцца. Цяпер гляджу вакансіі ў будаўніцтве і ахове і думаю пра тое, каб асвоіць новую прафесію. Я ніколі не думаў, што прыйдзецца залежыць ад чужой дапамогі, але цяпер яна мне вельмі патрэбная.

Мне няпроста рашыцца публічна расказаць сваю гісторыю. Але для мяне цяпер галоўнае – пачаць жыць самастойна: без страху, без пабояў, без прымусовага «лячэння» і без людзей, якія зычаць мне смерці. Буду ўдзячны за любую падтрымку.

Сума збору
€1500

€900 – дапамога ў арэндзе жылля на 3 месяцы
€600 – харчаванне і асноўныя бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 0 з 1 500