5 гадоў калоніі за відэа. Былому палітзняволенаму патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё нанова

  • Гісторыя

«Мяне душылі пакетам да страты прытомнасці» – Зміцер з’ехаў з Беларусі праз рызыку новага тэрміну. Зараз ён у іншай краіне пачынае жыццё з нуля і просіць аб дапамозе.

Мяне завуць Зміцер.
У 2020 годзе, калі на вуліцах збівалі людзей – у тым ліку жанчын і дзяцей – я адкрыта пра гэта казаў. Пазней я запісаў відэа, у якім заклікаў людзей выйсці да сценаў магілёўскай турмы і дабівацца вызвалення палітвязняў.

За гэтае відэа мяне і затрымалі. Спачатку мяне збівалі і душылі пакетам да страты прытомнасці. Я прыходзіў у сябе ад удару ў грудзі, мне задавалі пытанне, і калі адказ не падабаўся — зноў пакет на галаву. І так бясконца. Потым мяне кінулі ў СІЗА, а пазней суд прысудзіў мне 5 гадоў узмоцненага рэжыму па артыкуле аб «разпальванні варожасці». Я спрабаваў абскардзіць прысуд, але ўсё марна. У дадатак мяне ўнеслі яшчэ і ў спіс «экстрэмістаў».

Я цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю ў верасні 2025 года. Апошнія 9 месяцаў я правёў у адзіночным штрафным ізалятары. Мяне туды кінулі за спробу самагубства, якую я здзейсніў проста ў кабінеце начальніка майго атрада – так ён мяне давёў.

На жаль, турма моцна падарвала маё здароўе. У мяне пачаліся праблемы з зубамі і выпадзенне валасоў праз стрэс. У мяне ёсць інваліднасць (трэцяя рабочая група) і дыягназ – паранаідальная шызафрэнія, які патрабуе рэгулярнага назірання і лячэння.

Але нягледзячы на ўсе праблемы, пасля вызвалення ў мяне не атрымалася застацца ў Беларусі. Таму што ўмовы, якія мне стварылі, невыносныя – пастаянныя праверкі, правакацыі, спробы знайсці нагоду для новага затрымання. Любая дробязь магла стаць прычынай для другога тэрміну.

Я зразумеў, што заставацца – значыць зноў апынуцца ў турме. І з’ехаў. Дома засталіся мае блізкія: хворая маці і двое братоў. Так што дапамагаць мне зусім няма каму.

Зараз я жыву ў іншай краіне і спрабую нанова сабраць жыццё пасля 5 гадоў зняволення. І я прашу вас аб падтрымцы, бо мне трэба выбудоўваць усё нанова – ад нуля.
Дзякуй!

Сума збору 
€2900

€1500 – жыллё на 2 месяцы, а таксама сродкі на залог
€700 – выдаткі на тэрміновыя медыцынскія патрэбы
€400 — ежа і паўсядзённыя выдаткі
€300 — адзенне на першы час

Сабрана:
€ 0 з 2 900