Дапамагчы Дзмітрыю: знайсці працу і пачаць жыць нанова

  • Гісторыя

Прывітанне! Мяне завуць Дзітрый.

Уначы з 9 на 10 жніўня 2020 года мяне скруцілі на вуліцы і адвезлі ў пастарунак. Там пратрымалі некалькі гадзін, а потым адправілі ў турму ў Жодзіне на тыдзень.

Калі вызваліўся, я даведаўся, што на працы мне паставілі прагулы і звольнілі. Пазней па пошце мне пачалі прыходзіць паперы са штрафамі, а мае рахункі заблакавалі. Цэлы год я спрабаваў вырашыць гэтую сітуацыю — знайсці новую працу і разабрацца з рахункамі. Але зняць блакаванне не атрымалася, а працадаўцы баяліся мяне браць з-за магчымых праверак. У рэшце рэшт я зразумеў, што нічога не атрымаецца, і з'ехаў у Польшчу.

Тут я адпрацаваў на складзе амаль 3 гады. Пасля вырашыў рухацца далей і знайшоў месца кіроўцы пагрузчыка ў Варшаве на вытворчасці. Я звольніўся са старой працы і запісаўся на курсы павышэння кваліфікацыі. Але да таго, як падпісаць кантракт з новым працадаўцам, я захварэў на нешта накшталт грыпу (але больш сур'ёзнае) і некалькі тыдняў не мог падняцца з ложка. За гэты час на маё месца знайшлі іншага чалавека, а я застаўся ні з чым — без працы і са страчаным часам.

Праблема ў тым, што ў мяне не засталося зусім ніякіх ашчаджэнняў (усё, што было, пайшло на пераезд і лекі), а за кватэру плаціць трэба ўжо заўтра. Акрамя таго, раней я не падаваўся на міжнародную абарону, і цяпер у мяне вельмі мала часу, каб знайсці новае месца працы і такім чынам легалізавацца. І я прашу вас дапамагчы мне разабрацца з гэтымі праблемамі: мне патрэбныя сродкі на месяц-два жыцця, пакуль я шукаю новую працу, разбіраюся з дакументамі і перазбіраю сябе нанова.

Калі зусім шчыра, маё становішча адчайнае. І адзіная мая надзея – гэта вы, бо блізкіх людзей у Польшчы ў мяне няма.

Дзякую за ўвагу і дапамогу.
З павагай, Дзмітрый Алексіёнак.

Сума збору

€2000

€1000 – арэндная плата за жыллё на 2 месяцы
€800 – сродкі на жыццё на 2 месяцы
€200 – падрыхтоўка і падача дакументаў

Мне патрэбны гэты час, каб знайсці новую працу ў Польшчы. Дзякуй вам вялікі!

Сабрана:
€ 75 з 2 000