Старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» быў асуджаны да шасці гадоў калоніі. Яго прымусова вывезлі ў Літву, але праз доўгае афармленне дакументаў Зміцер апынуўся без сродкаў. Ён просіць дапамагчы аплаціць яму арэнду жылля і выдаткі на ежу.
Мяне завуць Зміцер Кучук, я старшыня Беларускай партыі «Зялёныя». За партыйную дзейнасць і ўдзел у маршах 2020 года мяне асудзілі на шэсць гадоў. У верасні 2025 года мяне вызвалілі па амерыкана-беларускім абмене і вывезлі проста з калоніі ў Горках. Так я апынуўся ў Вільнюсе.
У першыя месяцы мне вельмі дапамаглі, і я за гэта ўдзячны. Але з усёй нашай групы дакументы я атрымаў апошнім: легалізацыя заняла сем з паловай месяцаў. Увесь гэты час я не мог нармальна працаваць. Уся дапамога пайшла на самае базавае: жыллё, ежу, дакументы. Пасля турмы ў чалавека няма запасу трываласці. Выходзіш не ў нармальнае жыццё, а ў новую краіну, дзе ўсё трэба збіраць нанова.
Як толькі з’явілася магчымасць, я адкрыў у Літве кампанію і пачаў вывозіць бытавую тэхніку. Шмат гадоў я займаўся экалогіяй і цяпер раблю тое, што ўмею і разумею, толькі ўжо ў новых умовах. Я пазнаёміўся з мясцовым рынкам і людзьмі з гэтай сферы, навучыўся знаходзіць заказы і ўжо пачаў зарабляць.
Улетку я яшчэ цягнуў усё сам, хоць даходаў пакуль не хапала, а жыццё ў Літве дарагое. Цяпер рэсурсы скончыліся, і з 1 кастрычніка я вымушаны жыць у шэлтары, бо плаціць за арэнду больш няма чым.
Я разумею, як выйсці на самаакупнасць, і мне трэба пратрымацца яшчэ некалькі месяцаў. Але складана шукаць кліентаў, ездзіць па замовах і дамаўляцца пра працу, калі не ведаеш, дзе пераночыш праз тыдзень.
Прашу вас дапамагчы мне сабраць грошы на арэнду жылля і ежу. Гэтая падтрымка дазволіць мне не сарвацца менавіта зараз, калі з’явіўся шанец, а працягнуць працаваць, выйсці на нейкі прыбытак.
Сума збору
€2800
€1800 – арэнда жылля на 3-4 месяцы
€1000 – ежа
