Падтрымка Дзіткоўскага Данііла, якога асудзілі па «карагоднай» справе

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне клічуць Данііл, я сірата. У мяне чатыры браты, а я пятае дзіця. У тры гады я быў адпраўлены ў Кобрынскую дзіцячую вёску.

Цяпер я асуджаны па «карагоднай справе» і па артыкуле 339 ч.2, за злоснае хуліганства. Я разбіў з сябрамі камеры. Мне далі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады з накіраваннем у ВУАТ.

Я першы раз у жыцці з такім сутыкаюся і не ведаю як там, што дазволена а што не. На дадзены момант у мяне няма грошай, каб сабрацца на «хімію» і жыць там пакуль не знайду працу, бо там знайсці працу вельмі складана.

Працую я ў Тэатры лялек, але зараз вымушаны звольніцца з-за «хіміі». Гэтак жа ў мяне — праблемы са здароўем, але ў судзе на гэта не звярнулі ўвагі. У мяне прыроджаная загана сэрца, недастатковасць аартальнага клапана.

У траўні мяне затрымалі, выклікалі ў маскоўскі РАУС на падставе таго, што трэба проста паразмаўляць. Мяне не адпусцілі і павезлі адразу ў ІЧУ.

Якая сума неабходна?

660 € — грошы на ежу, цёплыя рэчы і грошы на першы час, каб жыць на хіміі, пакуль не знайду працу.

:
€ 669
Збор завершаны. Сабрана: € 669