Восенню 2020 года мяне прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах тры разы і адзін раз вінаватай у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (Прайдземце, артыкул знойдзецца). Увесну прызналі вінаватай па артыкуле 188 КК РБ, асудзіўшы на два з паловай гады «хатняй хіміі» з кампенсацыяй маральнай шкоды пацярпелым.
Я была гатовая да гэтага даўно, але паспела адпрацаваць увесь навучальны год, хаця ў мяне знаёмыя пыталіся яшчэ ў жніўні: «Ці не звольнілі цябе з-за тваёй грамадзянскай пазіцыі?».
Я нават прыняла іспыты ў дзяцей.
Калі мяне звальнялі, сказала, што ў вочы людзям магу глядзець проста, у адрозненне ад некаторых.
Адбыўся суд, у мяне быў адвакат. Натуральна, нягледзячы на довады розуму і на тое, што віна мая не была даказаная, мяне прызналі вінаватай. І пракурор запытаў максімальны ў маім выпадку тэрмін.
Наогул, гэты артыкул прадугледжвае тэрмін да трох гадоў абмежавання волі, гэта значыць «хіміі». Улічваючы, што ў мяне непаўналетняя дачка, прызначылі два з паловай гады і выплаціць кампенсацыю «пакутнікам» у поўным аб'ёме, як яны запыталі, па 1500 рублёў.
Я ведаю, што хутка ўсё скончыцца. Пакаранне адбываць я не буду, а будуць адбываць пакаранне людзі, якія сапраўды здзейснілі злачынствы.
Якая сума неабходна Алене Пуцыковіч?
310 € — Штраф (кампенсацыя пазоваў), судовыя выдаткі.