Звальненне актыўнага члена прафсаюза з МТЗ

  • Гісторыя

З 1 жніўня звольнена з ААТ «МТЗ» за прынцыповую пазіцыю — нежаданне знаходзіцца ў праўладных прафсаюзах у жніўні 2020 года выйшла з афіцыйнага прафсаюза Белпрафмаш, што па словах кіраўніцтва супярэчыць палітыцы прадпрыемства. Уступіла спачатку ў незалежны прафсаюз РЭП, а потым СПМ.

Шукаю некалькі месяцаў працу, але спецыфіка маёй спецыяльнасці мяркуе працу на дзяржаўным прадпрыемстве ці ў дзяржаўных органах, куды я прынцыпова ісці працаваць не хачу і куды мяне хутчэй за ўсё не возьмуць.

Акрамя таго, у снежні 2020 года на мяне быў складзены пратакол за плакат БЧБ на балконе. Напярэдадні дня народнай еднасці органы вырашылі правесці чыстку ў горадзе. 15 верасня мяне затрымалі і двое сутак пратрымалі ў ІЧУ на Акрэсціна да суда. Нічога не знайшлі ні ў кватэры, ні на тэлефоне і вырашылі паставіць папулярны зараз артыкул — 24.3 КаАП за непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы.

Цяпер стажыруюся бясплатна ў недзяржаўнай арганізацыі для атрымання іншай спецыяльнасці, але грошы адкладзеныя ў «падушку бяспекі» ўжо скончылася.

Якая сума неабходна?

330 € — аплаты рахункаў за кватэру, ўтрымання хатніх гадаванцаў (прытуліла з вуліцы) і набыцця самых неабходных прадуктаў.

:
€ 352
Збор завершаны. Сабрана: € 352