Мне вельмі ніякавата прасіць аб дапамозе, але, на жаль, сітуацыя так склалася.
З мінулага года мяне пераследуюць у Беларусі праз маю антываенную пазіцыі. Я ўдзельнічаў у антываенным мітынгу, распаўсюджваў інфармацыю аб хадзе вайны, аказваў кансультацыі ўкраінцам. Я не мог рабіць інакш.
Праз усё гэта я страціў працу, а ўлады пачалі аказваць на мяне ціск. У выніку мяне затрымалі. Быў ператрус, удары па галаве электрашокерам. Я апынуўся ў ІЧУ. Мяне запалохвалі крымінальнай справай. Потым у горадзе мяне збілі невядомыя, а міліцыя цалкам праігнаравала гэтую гісторыю. Хаця яны выдатна разумелі, што я інвалід, і што мяне маглі забіць.
Мяне завуць бчбшнікам, бандэраўцам, пагражаюць.
Я разумею, што знаходзіцца ў Беларусі небяспечна для майго жыцця. Рана ці позна па мяне прыйдуць.
Цяпер я жыву на адну пенсію па інваліднасці, таму што на працу мяне не бяруць праз антываенную пазіцыю. Ў мяне няма фінансаў, каб з'ехаць у Польшчу. Прашу вашай падтрымкі.
Мне патрэбныя сродкі на 2 месяцы жыцця ў Польшчы. За гэты тэрмін я адаптуюся і змагу пачаць зарабляць (першы месяц — неабходнае лекаванне, другі месяц — адаптацыя ў новай краіне, афармленне дакументаў і пошук працы).
Якая сума неабходна?
2000 €. Лекаванне па інваліднасці ў Варшаве, кватэра і камунальныя ў Варшаве на 2 месяцы, ежа на 2 месяцы, страхоўка для візы на год.