У жніўні 2020 г. майго мужа затрымалі на трое сутак за «супраціўленне супрацоўнікам міліцыі». Гэтыя трое сутак ні я, ні ўся наша сям'я не ведалі, дзе ён знаходзіцца і ці ўсё ў яго добра. «Супрацоўнікі» затрымалі яго проста ў машыне таксі, дзе ён працаваў. Аднак гэта не з'яўлялася апошняй цяжкай падзеяй.
У сакавіку 2021 г. мужа затрымалі паўторна. На гэты раз «за ўдзел у масавых закалотах». Дзевяць месяцаў ён знаходзіцца пад следзтвам. Арышт і крымінальны працэс над мужам суправаджаліся таксама ціскам у мой бок. Я засталася без працы. Разам з дзіцем нас цалкам пазбавілі сродкаў на утрыманне.
14 студзеня быў вынесены прысуд мужу: 4 гады калоніі «ўзмоцненага рэжыму». Не ўкладваецца ў галаве, як мы зможам пражыць з дзіцем гэты час. Буду вельмі ўдзячная кожнаму за падтрымку.
Якая сума неабходна?
520 € — арэнда кватэры, грошы на ежу і адзенне мне і дзіцяці.