Падтрымка актывісткі, якую затрымалі за ўскладанне кветак ля Амбасады Украіны

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2017 годзе я паступіла ва ўніверсітэт на бюджэт. Паспяховасць была выдатнай. Я атрымала чырвоны дыплом, а затым — выйшла на працу па размеркаванні. Знаходзячыся на дадзеным пункце свайго жыццёвага шляху, я таксама апынулася ў турме.

Жадаючы выказаць нязгоду з вайсковымі дзеяннямі на тэрыторыі Украіны, я вырашыла ўскласці кветкі каля Амбасады Украіны ў Беларусі. Гэтае дзеянне, мусіць, палічылі за «небяспечнае злачынства» і мне выдалі 15 сутак. Па іх сканчэнні на месцы майго размеркавання мне паведамілі, што я звольненая за прагулы. Відаць, знаходжанне ў турме цяпер не лічыцца ўважлівай прычынай для пропуску працы.

Цяпер я абавязана выплаціць трыццаць тысяч васемсот сорак чатыры рублі 00 капеек (даслоўна) за свае неадпрацаваныя 17 месяцаў. Я не валодаю такой колькасцю сродкаў для таго, каб выплаціць кампенсацыю. Мне б хацелася папрасіць аб дапамозе для выхаду з гэтага становішча.

Якая сума неабходна?

1500 € — пакрыццё сродкаў за навучанне.

:
€ 1 539
Збор завершаны. Сабрана: € 1 539